25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта вы позна прыйшлі, з раніцы ля абменніка ледзь не біліся» (Фота)

44

Такія словы пачуў карэспандэнт «Салідарнасці» ад жанчыны, якая «дзяжурыць» каля пункта абмены валют з суботы, 12 сакавіка.

У панядзелак 14 сакавіка, абыйдучы 7 абменнікаў у Серабранцы, карэспандэнт «Салідарнасці» пераканаўся: даляры-еўра ў краіне ў вялікім дэфіцыце.

Інфармацыя пра недахоп валюты ў абменных пунктах з'явілася яшчэ на мінулым тыдні паралельна з чуткамі аб павышэнні кошту даляра ЗША да 3800 рублёў.

На пытанне, ці ёсць у продажы даляры, касіры абменнікаў даюць стандартны адказ: «Усё купілі яшчэ з раніцы, напрацягу дня паступленняў ўжо не будзе». Каб набыць даляры ці еўра ў абменніках, трэба стаяць у чарзе, чакаючы, пакуль хто-небудзь здасць валюту. Некаторыя ўжо загаварылі аб з'яўленні даўно забытых валютчыкаў з барсеткамі, але карэспандэнту такія на вочы не трапіліся.

Сярод заўсёднікаў чаргі - бабулькі-пенсіянеркі, якія пільна сочаць за тымі, хто здае даляры. Па словах пенсіянерак ажыятаж назіраецца з раніцы і да вечара. У абедзенны перапынак чэргі папаўняюць жадаючыя набыць валюту работнікі установаў.

- Гэта вы позна прыйшлі, з раніцы ля абменніка ледзь не біліся - запэўніла мяне адна з пенсіянерак. - Усё ўжо чулі аб хуткім падаражэнні даляра, таму і стаім: баімся страціць свае зберажэнні.

У той жа час, ва ўсіх абменных пунктах курс даляра паказаны ў межах 3040-3080 рублёў і, па словах аднаго з касіраў ў «Тэхнабанку», інфармацыі пра падвышэнне пакуль не паступала. Аднак людзі, па ўсёй бачнасці, не вельмі вераць гэтым словам.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках