25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні падаюць кактэйль ШОС (Фота)

29
У Вільні падаюць кактэйль ШОС (Фота)

«Гэта, каб падтрымаць беларусаў. Шоб он сеў... », - кажа літоўскі рэстаратар Эдмундас Кончыус.

Эдмундас Кончыус (Edmundas Koncius) - уладальнік рэстарана «Мексіка» у Вільні. Рэстаран знаходзіцца ў дзесяці хвілінах хады ад цэнтра па адрасе: Algirdo g. 2. Пасля 19 снежня, калі ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары, у Вільню вымушаныя былі бегчы шматлікія палітычныя актывісты і ўдзельнікі акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў.

«Людзей з Беларусі з'явілася ў Вільні значна больш, чым раней, асабліва моладзі. Думаю, што людзі бягуць ад сітуацыі ў вашай краіне, - распавядае Эдмундас Кончыус сайту charter97.org. - У нас не вельмі дарагая ўстанова і вельмі шмат наведвальнікаў - беларусы. Я часта чуў, як яны ўвесь час паўтараюць адную і тую ж незразумелую мне абрэвіятуру ШОС. Раззнаёміліся, пагутарымі і высветлілася, што на беларускай «трасянцы» яна значыць «шоб он сеў...». Зразумела хто Он. І я ведаю, што можна расшыфраваць гэтую абрэвіятуру яшчэ цікавей...».

Тады ў віленскага рэстаратара ўзнікла думка падтрымаць ягоных новых сяброў з Беларусі і ён прыдумаў фірмовы кактэйль пад назвай ШОС.

«Робіцца ён проста. Мексіканская тэкіла, гранатавы сіроп, гранатавыя зярняткі і тры кроплі Tabasko. Выпіваць трэба залпам. І тады і горача, і смачна, і яшчэ хочацца. У вас таксама зараз у краіне «горача», праўда зусім нясмачна і хочацца, каб было інакш. Цяпер кліентам-літоўцам тлумачым, адкуль такая назва новага фірмовага кактэйлю», - дзеліцца Эдмундас рэцэптам з charter97.org.

Кактэйль ШОС карыстаецца вялікай папулярнасцю, і Кончыус зараз задумваецца, а ці не перайменаваць яму рэстаран з «Мексікі» у ШОС?

«Хоць, вядома, выдатна было б адкрыць такі рэстаран у Менску. Вось гэта была б «бомба». Наогул мне вельмі не падабаецца, што адбываецца ў вас у краіне. Вельмі б хацелася як-небудзь дапамагчы. Пакуль прыдумаў кактэйль. Хачу зрабіць больш. Я памятаю, як у нас было 20 гадоў таму, вядома, у нас не дыктатар быў, але таксама было дрэнна, але мы неяк вырашылі гэтае пытанне, разам, уся краіна. Я веру, што Беларусь абавязкова будзе вольнай, як і Літва. Толькі трэба нешта рабіць. Мы ж суседзі, чым можам - дапамагаем... », - распавёў Эдмундас Кончыус.

Эдмундас Кончыус

У гасцях у Эдмундас Кончыуса - вядомыя беларусы. На фота - кіраўнікі «Свабоднага тэатра» Мікалай Халезін і Наталля Каляда, дэмакратычныя актывісты Павал Марыніч, Яўген Афнагель, Паліна Кур'яновіч і іншыя.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках