25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіч адмяніў законы эканомікі указам прэзідэнта

43
Пракаповіч адмяніў законы эканомікі указам прэзідэнта

Кіраўнік Нацбанка сёння зноў нагадаў аб дэвальвацыі, "якой не будзе", і паведаміў, што краіна "не мае абавязацельстваў перад МВФ па дэвальвацыі нацыянальнай валюты".

"Мы праводзім сваю валютную палітыку. У нас з МВФ няма ніякіх пагадненняў, няма абавязацельстваў", - заявіў Пётр Пятровіч Пракаповіч у аўторак журналістам у Менску. Так ён пракаментаваў апошнія рэкамендацыі МВФ, у якіх змяшчаліся прапановы аб правядзенні дэвальвацыі нацыянальнай валюты, паведамляе "Інтэрфакс Захад".

Кіраўнік Нацбанка падкрэсліў, што грашова-крэдытная палітыка Беларусі зацверджаная ўказам прэзідэнта, і "ў межах гэтага ўказу мы працуем".

"Праблема, якая сёння ёсць на валютным рынку, спецыяльна нагнятаецца ў СМІ, у Інтэрнеце. Перыядычнасць укідаў інфармацыі аб тым, што будзе дэвальвацыя, ідзе ледзь не кожны дзень, і такім чынам з'яўляюцца неабгрунтаваныя чуткі аб дэвальвацыі", - заўважыў П. Пракаповіч .

Ён падкрэсліў, што "банкі задавальняюць попыт на валюту". "Думаю, пройдзе некалькі дзён - людзі супакояцца і "набегі на абменнікі" скончацца", - выказаў здагадку П. Пракаповіч.

Пры гэтым заслужаны будаўнік БССР і па сумяшчальніцтве кіраўнік Нацбанка не ўдакладніў, якім чынам беларускія ўлады закрыюць "дзірку" ў плацёжным балансе і адкуль у краіне возьмецца валюта.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках