25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Злотнікаў: Курс даляра можа дасягнуць 4500 рублёў

25
Злотнікаў: Курс даляра можа дасягнуць 4500 рублёў

У апошнія дні як у Менску, так і па ўсёй краіне ў абменных пунктах назіраецца ажыятажны попыт на валюту наогул і на амерыканскія даляры ў прыватнасці.

У абменнікаў і ў банках - вялізныя чэргі, а з вакенца, як правіла, кажуць, што валюты няма. Тым не менш, Нацбанк супакойвае беларусаў і запэўнівае, што праблем з валютай для насельніцтва ў краіне няма.

Ну, а паколькі праблемы ўсё ж такі ёсць і яны відавочныя, то якія крокі могуць распачаць ўлады, каб знізіць напружанне на наяўным рынку і наколькі доўга можа працягвацца гэты ажыятаж?

На пытаньні «Радыё Свабода» адказвае эканаміст Леанід Злотнікаў.

- Ці атрымаецца ўладам знізіць ажыятаж нейкімі заявамі альбо прыйдзецца спецыяльна даваць банкам дадаткова наяўную валюту? Ці надоўга гэты дэфіцыт валюты на наяўным рынку?

- Ніякія заявы не дапамогуць, калі грошай у абменніках не будзе. Аб'ектыўна ўлада можа пратрымаць гэты курс яшчэ два-тры месяцы. Пакуль ён трымаецца дзякуючы золатавалютным рэзервам. Калі ўлада пачне прадаваць прамысловыя аб'екты, калі пачнуцца паступленні ад прыватызацыі або ад новых запазычанняў (патрэбен штомесяц адзін мільярд даляраў, каб затыкаць розныя дзіркі), тады дзяржава можа пратрымаць існуючы курс. Але, наколькі я ведаю сітуацыю, чакаць рэгулярных паступленняў грошай такіх памераў штомесяц малаверагодна.

- Зараз улады стаяць перад дзвюма няпростымі варыянтамі, кожны з якіх мае вялікія мінусы. Ці могуць ўлады пайсці на падзенне курсу рубля з палітычнага пункту гледжання? Бо гэта зніжэнне прыбыткаў насельніцтва ў даляравым выразе?

- Як вядома, заробкі насельніцтва за першы месяц года і так ўпалі. Акрамя таго, даволі хутка растуць кошты - 4,2 адсоткі за два месяцы - гэта шмат. Інфляцыя з'ядае прыбыткі, і гэта азначае, што большасці насельніцтва хутка будзе не да набыцця валюты. Калі грошай будзе хапаць толькі ад заробку да заробку, то і не будзе вялікага попыту на валюту. Такім чынам, валютная праблема будзе часткова вырашаная. Насельніцтву давядзецца зацягваць паясы.

- Ці рызыкне вы даць прагноз, якім можа быць курс беларускага рубля, напрыклад, на канец года?

- Калі будзе наладжана прыцягненне сродкаў ад прыватызацыі або ад новых запазычанняў, то гэты курс можна ўтрымаць. Але, паколькі інвестыцыі ў беларускую эканоміку пакуль не вельмі эфектыўныя, то гэтую праблему ўсё роўна прыйдзецца вырашаць праз год-два. Калі ж не будзе гэтага паступлення валюты, то курс можа дасягнуць ужо ў гэтым годзе 4000-4500 беларускіх рублёў за даляр.

Тэму валютнай «гарачкі», заява на гэты конт Нацбанка і фінансавае становішча, у якім раптам апынулася краіна, пракаментаваў і кіраўнік аналітычнага цэнтра "Стратэгія" эканаміст Леанід Заіка:

«У начальніка інфармацыйнага ўпраўлення Нацбанка Леаніда Драздова задача - супакоіць насельніцтва, бо людзі ўсё купляюць валюту. Але пакуль будуць такія спакойныя і вонкава міралюбных тлумачэнні, то справа пойдзе яшчэ горш. Чаму? Пакуль у насельніцтва захоўваецца ў банках на дэпазітах яшчэ некалькі мільярдаў даляраў. І калі людзі пойдуць забіраць свае грошы з банкаў, то грашовай сістэме будзе хана. Як мне падаецца, ва ўрадзе перасталі думаць аб наступствах некаторых дзеянняў. Беларусам да галасавання на прэзідэнцкіх выбарах 19 снежня зрабілі падарунак - 500 даляраў сярэдняга заробку. Гэта быў падарунак, каб на выбарах перамаглі цяперашнія кіраўнікі. Яны і нарабілі розных абяцанняў. Але ж гэтыя «падарунак» трэба аддаваць. Мне падаецца, што зараз тэрмінова патрэбны як мінімум 2-3 мільярды даляраў, каб ўраўнаважыць фінансавую сітуацыю ў Беларусі».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках