24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіча і Уса абвінавацілі ў арганізацыі «беспарадкаў»

19
Статкевіча і Уса абвінавацілі ў арганізацыі «беспарадкаў»

Абвінавачаных знаёмяць з матэрыяламі крымінальнай справы і накіроўваюць яе для «разгляду» ў суд.

Беларускае следства прад'явіла абвінавачванне ў арганізацыі так званых масавых беспарадкаў яшчэ двум кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Мікалаю Статкевічу і Дзмітрыю Усу, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» часова выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч.

«Сёння следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Менска прад'явілі абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў) Крымінальнага кодэкса Беларусі, М. Статкевічу і З. Усу», - паведаміў К. Шалькевіч.

На думку следства, «у ходзе расследавання крымінальнай справы былі атрыманыя неабвержныя доказы, у тым ліку паказанні сведак і іншых абвінавачаных, фота і відэаматэрыялы, якія сведчаць аб удзеле фігурантаў ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня2010 года».

«У дачыненні да яшчэ пяцёрых абвінавачаных следствам атрыманыя не менш пераканаўчыя доказы іхняй датычнасці да масавых беспарадкаў: удзел у пагромах, знішчэнне маёмасці Дома ўрада і прымяненне фізічнай сілы ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія выконвалі свае службовыя абавязкі па ахове грамадскага парадку», - паведаміў прадстаўнік МУС.

Акрамя таго, абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых беспарадках прад'яўленае Аляксандру Квяткевічу, Зміцеру Буланаву, Арцёму Грыбкову, А. Пазняку. Аляксандру Класкоўскаму прад'яўленае абвінавачванне ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 1 і ч. 2 арт.293), а таксама ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і ў самавольным прысваенні звання ці ўлады службовай асобы (арт. 382).

«Вынікам прынятае рашэнне аб прад'яўленні крымінальнай справы для азнаямлення абвінавачваным і іхнім адвакатам і далейшай яе перадачы ў пракуратуру Менска для накіравання ў суд», - сказаў Шалькевіч.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках