24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як ладзілі правакацыю супраць Дашкевіча і Лобава (Відэа)

16

У Інтэрнэце выкладзены аповяд маладафронтаўца Дзяніса Лазара аб затрыманні Зміцера Дашкевіча і Эдуарда Лобава.

«Я быў затрыманы 18 снежня разам са Зміцерам Дашкевічам і Эдуардам Лобавым. У пятніцу 17 снежня я прыехаў у Менск, каб я разам са Зміцерам Дашкевічам і Эдуардам Лобавым і астатнімі маладафронтаўцамі пайсці на мітынг, які павінен быў прайсці 19 снежня, - распавядае Дзяніс Лазар.

- У пятніцу ноччу мы заўважылі, што за кватэрай сочаць, таму вырашылі пакінуць кватэру. Прыкладна ў абед у суботу мы выйшлі з кватэры, пайшлі на прыпынак, селі ў аўтобус, які ішоў ад Панамарэнка на Малінаўку. Праехалі 2 прыпынку і ўбачылі, што за намі сочаць.

Мы выйшлі, пайшлі ў двары і ўбачылі групу падыходзячых да нас людзей, іх было чатыры чалавекі. Яны падышлі да нас, удакладнілі адрас па вуліцы Брыля, папрасілі цыгарэту, пасля гэтага пачалі біць. Першага ўдарылі ў жывот Дашкевіча, ён сагнуўся і ўпаў. Потым пачалі біць Лобава, які таксама ўпаў на зямлю. Пасля гэтага Дашкевічу пачалі выкручваць рукі, мне нацягнулі шапку на галаву. Пасля гэтага я нічога не бачыў. Прыкладна праз паўтары хвіліны прыехала машына са спецназам. Тое, што ў Лобава апынулася мантыроўка і цвікадзёр, я даведаўся толькі ад супрацоўнікаў міліцыі».

Лідэраў «Маладога Фронту» Дашкевіча і Лобава абвінавачваюць у асабліва злосным хуліганстве (ч. 3, арт. 339 Крымінальнага кодэкса), якога яны не здзяйснялі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках