25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кэтрын Эштан: ЕЗ гатовы разгледзець новыя адрасныя меры ва ўсіх галінах супрацоўніцтва з Беларуссю

17
Кэтрын Эштан: ЕЗ гатовы разгледзець новыя адрасныя меры ва ўсіх галінах супрацоўніцтва з Беларуссю

Еўрапейскі звяз асуджае вынясенне судовых прысудаў прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці і лідэрам беларускай апазіцыі.

«Еўрапейскі Звяз асуджае сталыя затрыманні, суды і вынясенне судовых прысудаў па палітычных матывах прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці і лідэрам апазіцыі, уключна з кандыдатамі ў прэзідэнты, у кантэксце выбараў 19 снежня 2010 г.», - гаворыцца ў дэкларацыі Высокага прадстаўніка ЕЗ Кэтрын Эштан ад імя ЕЗ, перададзенай у агенцтва «Інтэрфакс-Захад» у пятніцу.

«ЕЗ глыбока занепакоены заявамі аб катаваннях і іншых формах жорсткага абыходжання, запалохвання і парушэннямі падчас судовых працэсаў і ў гэтай сувязі заклікае беларускія ўлады да поўнага супрацоўніцтва з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН і механізмамі Рады ААН па правах чалавека», - адзначыла Эштан. У гэтым кантэксце, па ейных словах, «ЕЗ зноў заклікае Беларусь адмяніць сваё рашэнне аб непадаўжэнні мандата офіса АБСЕ ў Менску».

Высокі прадстаўнік ЕЗ заявіла, што «такое развіццё падзей сведчыць аб далейшым пагаршэнні сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і знаходзіцца ў вялікай супярэчнасці з асноўнымі міжнароднымі абавязацельствамі, узятымі на сябе Беларуссю, у прыватнасці ў дачыненні да свабоды слова, свабоды сходаў, права на справядлівы суд і абсалютнай забароны катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага і прыніжальнага абыходжаньня».

«ЕЗ працягвае ўважліва сачыць за развіццём падзей у гэтай сувязі і нагадвае аб сваім патрабаванні да беларускіх уладаў аб неадкладным і безумоўным вызваленні і рэабілітацыі ўсіх, хто быў затрыманы па палітычных матывах», - адзначыла Эштан.

Яна нагадала, што ў адпаведнасці з высновамі Рады па замежных справах 31 студзеня, спіс асоб, на якіх накладзеныя абмежавальныя меры, застаецца адкрытым і стала пераглядаецца з улікам далейшага развіцця сітуацыі. У прыватнасці, заявіла Эштан, «ЕЗ мае намер працягваць ўключаць у спіс афіцыйных беларускіх асоб, такіх як суддзі і пракуроры, непасрэдна датычных да вынясення прысудаў па палітычных матывах і рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасці». «Акрамя таго, у залежнасці ад развіцця сітуацыі ў Беларусі, ЕЗ гатовы разгледзець новыя адрасныя меры ва ўсіх галінах супрацоўніцтва», - адзначыла Эштан.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках