25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы канфіскавалі «Прэс-фота Беларусі 2010»

18
На мяжы канфіскавалі «Прэс-фота Беларусі 2010»

Сёння ўначы на ​​беларуска-літоўскай мяжы супрацоўнікі мытні пераходу «Катлоўка» канфіскавалі на экспертызу 100 асобнікаў каталога «Прэс-фота Беларусі 2010».

Рэдактарка​​каталога Юлія Дарашкевіч, якая везла гэтую партыю для перадачы ў беларускія галерэі і бібліятэкі, у эфіры "Еўрарадыё" паведаміла падрабязнасці здарэння.

Па ейных словах, мытнікі ўважліва прагледзелі усе здымкі і, мабыць, вырашылі перастрахавацца. Як распавяла Юлія, яны некуды тэлефанавалі, раіліся, а потым заявілі: «Фотаздымкі, вядома, добрыя, але там ёсць адна серыя... Вы разумееце якая».

Верагодна, меліся на ўвазе здымкі, на якіх адлюстраваныя моманты разгону дэманстрацый у Менску.

«Але ж гэта толькі фотаздымкі, якія толькі адлюстроўваюць нашу рэчаіснасць», - кажа Юлія.

Пасля правядзення экспертызы, якая працягнецца месяц, каталогі абяцалі вярнуць. Праўда, не абяцалі, што іх выезд з Беларусі будзе дазволены.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках