25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці Кіркевіча дамагаецца зьмены меры стрыманьня для сына

5
Маці Кіркевіча дамагаецца зьмены меры стрыманьня для сына

Маці зьняволенага Алеся Кіркевіча дамагаецца зьмены меры стрыманьня для сына, які знаходзіцца ў турме КДБ.

Ларыса Кіркевіч, маці гарадзенскага лідэра Маладога фронту Алеся Кіркевіча пераконвае КДБ, што ў турме ў сына пачало балець сэрца, і гэта можа стаць прычынаю зьмяненьня меры ўтрыманьня пад вартаю.

Раней Алесь Кіркевіч у лісьце папрасіў даслаць яму лекі ад хваробы сэрца.

Адвакатка Алеся Кіркевіча падала паперы, неабходныя паперы для зьмены меры страманьня. Ларыса Кіркевіч раней перадавала сыну выпіскі з гісторыі хваробы, сама завозіла іх у СІЗА, аднак невядома, ці дайшлі дакуманты да Алеся. Цяпер у КДБ іх ізноў патрабуюць. Сьледчы казаў, што копіі мэдычных дакумантаў былі нібыта нечытэльнымі.

Пасьля прад'яўленьня Алесю Кіркевічу абвінавачваньня, якое адбылося 3 лютага, адвакатка не дамаглася ніводнай сустрэчы з сваім падабаронным.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках