25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Архівіст ў турме

18
Архівіст ў турме

Зміцер Дрозд ніколі не займаўся палітыкай, але перад апошнімі выбарамі пачаў збіраць подпісы за Саннікава.

19 снежня яго затрымалі на Плошчы і асудзілі на дзесяць сутак. А пасля, 1 лютага, арыштавалі і абвінавацілі па абедзвюх частках артыкула 293 Крымінальнага кодэкса: масавыя беспарадкі.

Цяпер ён сядзіць у СІЗА на Валадарскага. Карэспандэнт газеты «Наша Ніва» сустрэўся са сваякамі палітвязня.

Тыповая шматпавярхоўка на вуліцы Петруся Глебкі, класічны спальны раён - менавіта тут, у двухпакаёвай кватэры, разам з маці, сястрой і яе мужам жыве Зміцер. Ягоны пакой выглядае сціпла: ложак, тэлевізар, старэнькая секцыя з кнігамі па гісторыі. На шкле секцыі налепленая Пагоня.

У куце ляжаць пакеты з кнігамі: у снежні выйшла першая гістарычная работа Зміцера «землеўладальнікі Менскай губерні». Прэзентацыя адбылася незадоўга да падзеяў на Плошчы.

- Ён заўсёды быў такі ціхі і палітыкай ніколі не займаўся. Толькі нядаўна з Масквы вярнуўся, ён там сем гадоў адпрацаваў.

Зміцеру 37, і ягоны асноўны занятак - гісторыя. Скончыўшы ў свой час тэхнікум, ён пайшоў на гістфак БДУ. Паралельна працаваў у фірме «Кодак».

- У сына павінная была вось-вось выйсці другая кніга... А на Плошчы...

Раніцай 1 лютага яго паднялі з ложку званком у дзверы. Нібыта праехаць разам з супрацоўнікамі КДБ у якасьці сьведкі.

Але назад ён ужо не вярнуўся.

- У яго было каханне ў Маскве, сем гадоў сябравалі, а потым яны з дзяўчынай разыйшліся. Ён прыехаў назад у Менск такі няшчасны, разгублены. Мабыць, выбарчая кампанія для яго была як аддушына. Я ў яго запытвалася пра Саннікава, а ён сказаў, што проста хоча, каб нам было добра.

У капэртах на паліцах - калекцыя старых фотаздымкаў. Ён захапляўся іх калекцыяніраваннем.

У цяперашні час піша лісты з СІЗА. З ім у камеры сядзіць 30 чалавек, яны спяць па чарзе. Сядзяць ўсе першы раз, рэцыдывістаў няма. Прафесар матэматыкі, эканамісты. Большасць паліць, хоць Дзіма нават пах тытуню не трываў. Ён не паліць і не п'е...

Сваякі збіраюць характарыстыкі з месцаў працы, ад ўчастковага. Суседзі пра Зміцера нічога не ведаюць: 36 гадоў сям'я жыве ў гэтай кватэры, але Зміцер быў настолькі ціхі, што большасць суседзяў і не здагадваліся аб ягоным існаванні.

Сястра тлумачыць: “Дзімка з раніцы сыходзіў на працу, потым сядзеў у архівах, вяртаўся позна ўвечары".

Ад Зміцера прыйшло 11 лістоў, усё пранумараваныя.

Ён піша, што пачне пісаць вершы, каб развеяцца.

Характарыстыку на яго ў Маскве дапамагла ўзяць як раз тая дзяўчына, з якой Зміцер растаўся перад ад'ездам. Кажуць, яна таксама хвалюецца.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках