25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Янукевіч і Мілінкевіч вырашылі нічога не рабіць у Дзень Волі

49
Янукевіч і Мілінкевіч вырашылі нічога не рабіць у Дзень Волі

Аргкамітэт па святкаванні Дня волі прыняў рашэнне не праводзіць санкцыянаваны мітынг на плошчы Бангалор і несанкцыянаванае шэсце ад плошчы Якуба Коласа да сквера Янкі Купалы.

Як паведаміў БелаПАН старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, грамадзянам будзе прапанавана на працягу дня 25 сакавіка ўскладаць кветкі да помніка Янку Купалу.

«Рашэнне было прынятае практычна аднагалосна, - сказаў Янукевіч. - Мы вырашылі не праводзіць мерапрыемствы ў фарматах, да якіх улады гатовыя, і прапанавалі трэці варыянт. Гучалі і іншыя ініцыятывы, але ў выніку мы спыніліся на гэтым».

Ён паведаміў, што 22 сакавіка аргкамітэт абскардзіць у судзе адмову Менгарвыканкама заяўнікам акцыі ў шэсці ад плошчы Якуба Коласа да сквера Янкі Купалы.

Менгарвыканкам адмовіў у правядзенні Дня Волі на плошчы Якуба Коласа ў Менску 25 сакавіка. У пятніцу ў Менгарвыканкаме адбылося паседжанне па справе аб святкаванні Дня Волі ў сталіцы. Па словах Дземідзенкі, гарадскія ўлады Менска прапанавалі арганізатарам сабрацца на плошчы Бангалор.

Арганізатараў акцыі Аляксея Янукевіча, Льва Марголіна, Алеся Макаева, Ірыну Губскую і Мікалая Дземідзенку папрасілі паставіць подпісы пад папярэджаннем аб адказнасці за правядзенне несанкцыянаванага шэсця. Лідэр «Маладога Фронту» Мікола Дземідзенка адмовіўся паставіць свой подпіс і сышоў з Менгарвыканкама.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках