25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ ізноў затрымаў журналіста радыё "Рацыя"

3
КДБ ізноў затрымаў журналіста радыё "Рацыя"

Супрацоўнікамі КДБ быў затрыманы журналіст Радыё Рацыя Барыс Гарэцкі і дастаўлены на допыт адносна падзей 19 снежня.

Журналіста затрымалі перад перапынкам у судовым пасяджэнні над Мікітай Ліхавідам у будынку Партызанскага суда Мінска.

Пасля допыту Барыс распавёў Радыё Рацыя падрабязнасці:

– Перад перапынкам, калі я спусціўся на першы паверх судовага будынку, мяне затрымалі супрацоўнікі КДБ, пасадзілі ў машыну і завезлі ў галоўнае ўпраўленне па горадзе Мінску, нічога не тлумачачы забралі дыктафон, забралі пашпарт і некалькі гадзін дапытвалі па падзеях 19 снежня. Яны таксама далі падпісаць афіцыйнае папярэджанне пра недапушчальнасць удзелу ў мерапрыемствах 25 сакавіка, у Дзень Волі, пра тое што гэтыя мерапрыемсты будуць і пра тое што яны носяць антыдзяржаўны нібыта характар і я не маю права ў іх удзельнічаць. Пасля гэтага патлумачыўшы, што больш яны мне на сённяшні дзень прад’явіць нічога на могуць адпусцілі.

Яны паказалі пасведчанні супрацоўнікаў камітэту дзяржаўнай бяспекі, хоць прозвішчы свае не называлі, але гэта былі тыя супрацоўнікі, якія мяне затрымлівалі і мінулым разам і паказалі таксама пастанову следчага за 19 снежня аб неабходнасці правесці са мною допыт, на падставе чаго яны мяне і затрымалі.

Прыгадаем, што Барыс Гарэцкі адбыў 14-сутачны адміністрацыйны арышт нібыта за ўдзел у акцыі апазіцыі 19 снежня ў Менску. Пры гэтым на акцыі Барыс выконваў свае прафесійныя абавязкі. 10 лютага ён атрымаў папярэджанне пракуратуры за дзейнасць на карысць замежнага СМІ без акрэдытацыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках