25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве з Раманчука спыталіся за здраду

68
У Варшаве з Раманчука спыталіся за здраду

Рэзкую крытыку выслухаў ў свой адрас на канферэнцыі «Як дэмакратызаваць Беларусь?», што праходзіць у Варшаве, эканаміст Яраслаў Раманчук.

Нагадаем, мерапрыемства арганізавалі Польскі інстытут міжнародных справаў і амбасада Брытаніі ў Польшчы.

Артур Папок, былы актывіст штаба кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзіміра Някляева і кіроўца мікрааўтобуса, атакаванага 19-га снежня ў Менску невядомымі, спрабаваў сарваць выступ Раманчука. Яшчэ да пачатку канферэнцыі ён раздаваў прысутным англамоўныя ўлёткі з рэзкай ацэнкай дзеянняў Яраслава Раманчука пасля выбараў. Як вядома, раніцай 20 снежань Раманчук зачытаў заяву з паклёпам ў адрас іншых апазыцыйных кандыдатаў, а таксама журналісткі Ірыны Халіп, якія на той час ужо былі затрыманыя. Падчас выступу Раманчука Папок падышоў да яго і выказаў па-ангельску ў ягоны адрас словы ганьбы, паведамляе «Еўрарадыё».

Зміцер Бародка, прадстаўнік штаба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, пацікавіўся ў Раманчука, «ці ёсць у яго сумленне?». Яраслаў Раманчук сказаў, што «сумленне мае», што «нікога не падманваў». «А калі трэба выбраць паміж жыццём людзей і палітычнай кар'ерай, то я абяру першае», - сказаў Раманчук.

Усё гэта адбылося падчас абмеркавання палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў Беларусі. Прысутныя, у тым ліку і замежнікі, даволі спакойна адрэагавалі на тое, што адбылося.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках