24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над Ліхавідам перанесены на 29 сакавіка

4
Суд над Ліхавідам перанесены на 29 сакавіка

Судовае паседжанне па крымінальнай справе Мікіты Ліхавіда, абвінавачанага ва ўдзеле ў так званых масавых беспарадках 19 снежня, перанесены.

Як перадае «Інтэрфакс-Захад», адвакатка абвінавачанага Дар'я Ліпкіна не з'явілася ў суд з прычыны хваробы дзіцяці. Абвінавачванаму было прапанавана скарыстацца паслугамі іншага адваката, аднак Ліхавід заявіў аб ягоным адводзе, паколькі новы адвакат не будзе дасканала азнаёмлены з матэрыяламі справы.

«У сувязі з тым, што адвакат Д. Ліпкіна не з'явілася на судовае паседжанне па прычыне хваробы дзіцяці, а абвінавачваны пярэчыць супраць прадастаўлення новага адваката юрыдычнай кансультацыі Цэнтральнага раёна Менска, яму прадастаўляецца 72 гадзіны для пераскладання дамовы з новым адвакатам або з'яўлення ў судзе Д. Ліпкінай», - заявіла старшыня суддзя Наталля Пыкіна. Яна ўдакладніла, што ў адваротным выпадку судом будзе вызначаны адвакат.

Н. Пыкіна дадала, што паседжанне перанесенае да 10 гадзін раніцы 29 сакавіка.

Раней паведамлялася, што ў сераду ў судзе былі заслуханыя паказанні 12 пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі, у аўторак былі апытаныя яшчэ 11 чалавек. Усяго ў межах дадзенай крымінальнай справы праходзяць 29 пацярпелых. Ні адзін з апытаных сведкаў не апазнаў М. Ліхавіда.

М. Ліхавід абвінавачваецца па ч. 2 арт. 293 (удзел у масавых беспарадках) Крымінальнага кодэкса Беларусі, яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках