25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія еўрабонды зноў патаннелі

3
Беларускія еўрабонды зноў патаннелі

Паводле інфармацыі партала www.quote.com, 23 сакавіка суверэнныя аблігацыі Беларусі апусціліся ў кошце на -6.45% да 89.90 даляраў за аблігацыю.

Кошт першаснага размяшчэння складала 99.011 даляращ, а гістарычны максімум - 104 даляра.

Нагадаем, у жніўні 2010 года Беларусь правяла размяшчэнне еўрааблігацый на суму 600 мільёнаў даляраў, затым было праведзенае даразмяшчэнне яшчэ на 400 млн. даляраў. Прыбытковасць першаснага размяшчэння склала 9%, нагадвае TUT.by.

Пагашэнне аблігацый намечанае на 3 жніўня 2015 года. Уладальнікамі аблігацый з'яўляюцца: кіраўнікі актывамі - 55%, банкі - 22%, хедж-фонды - 10%, пенсійныя фонды і страхавыя кампаніі - 6%, прыватныя рахункі - 5%.

Першая выплата па купоне адбылася 3 лютага 2011 года. Беларусь выплаціла трымальнікам аблігацый 43 750 000 даляраў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках