25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каваленка хадзіў па Віцебску са сцягамі і скандаваў «Смерць халуям!»

42
Каваленка хадзіў па Віцебску са сцягамі і скандаваў «Смерць халуям!»

Актывіст КХП БНФ выйшаў да так званага «блакітнага дому» - дому № 28 па вуліцы Леніна - з трыма вялікімі бел-чырвона-белымі сцягамі.

Праз 20 хвілін яго затрымалі супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС.

Апазіцыянэр Барыс Хамайда, які быў сведкам інцыдэнту, распавядае «Радыё Свабода»: «Сцягі былі велізарныя, прыкладна два на тры метры. Сяргей Каваленка выкрыкваў лозунгі, кшталту «Слава нацыі!» і «Смерць халуям!». Сабралося шмат людзей, а неўзабаве пад'ехала міліцэйская машына і яго павезлі ў аддзяленне».

Сяргей Каваленка неаднаразова ладзіў у Віцебску акцыі з бел-чырвона-белымі сцягамі, і яго не раз за гэта каралі. Самай гучнай акцыяй Сяргея Каваленкі стала вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы на плошчы Перамогі ў Віцебску 7 студзеня 2010 года.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках