25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па ўсёй Беларусі перасталі працаваць банкаўскія карткі

47
Па ўсёй Беларусі перасталі працаваць банкаўскія карткі

«Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» адмаўляецца каментаваць кліентам прычыны праблемы і тэрміны яе ліквідацыі.

«Так, нам тэлефануюць, і паведамляюць, што ў Беларусі не працуюць карткі ўсіх банкаў. Патэлефануйце ў «Белаграпрамбанк», «БПС-Банк»... Чаму не працуюць - гэта пытанне не да банкаў. Абслугоўваннем банкаматаў і інфа-кіёскаў займаецца «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр». Да іх і тэлефануйце», - сказалі «Салідарнасці» у прэс-службе «ААТ «АСБ Беларусбанк».

Наталля Балашко, кансультант менскага аддзялення АСБ «Беларусбанк» на вуліцы Янкі Брыля, пацвердзіла інфармацыю аб тым, што праблема існуе. Яна дадала, што каля 13.00 ёй патэлефанавалі з галаўнога офіса і паведамілі, што не працуюць банкаматы і інфакіёскі па ўсёй Беларусі. Акрамя таго, трымальнікі пластыкавых картак не змогуць разлічыцца па безнаяўным разліку ў краме.

Патлумачыць, з чым гэта звязана, суразмоўніца не змагла.

- Нам не сказалі, як мы павінныя тлумачыць гэта кліентам. Думаю, сітуацыя вырашыцца на працягу бліжэйшых гадзін. Такое ўжо было каля года таму, - сказала яна.

Служба сэрвісу кліентаў «Банкаўскага працэсінгавага цэнтра» адмаўляецца каментаваць кліентам прычыны праблемы і тэрміны яе ліквідацыі. «Па тэхнічных прычынах», - толькі сказалі «Салідарнасці» на іншым канцы дрота.

У кантактна цэнтры «Белаграпрамбанка» карэспандэнту «Салідарнасці» паведамілі, што ў сістэме «Банкаўскага працэсінгавага цэнтра» адбыўся збой. У сувязі з гэтым спыненыя ўсе аперацыі з банкаўскімі пластыкавымі карткамі, уключаючы інтэрнэт-банкінг.

- На жаль, мы не валодаем інфармацыяй, калі дадзеная праблема вырашыцца, - дадала супрацоўніца.

Удзельнікамі сістэмы «Банкаўскага працэсінгавага цэнтра» з'яўляюцца Нацбанк, ААТ «АСБ Беларусбанк», ААТ «БПС-Банк», ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «Белінвестбанк», ААТ «Белгазпрамбанк», ААТ «Парытэтбанк», ААТ «Прыёрбанк». ЗАТ «Дэльта Банк», ЗАТ «Трастбанк», ААТ «Белзнешэканомбанк», ЗАТ «МТБанк», ААТ «Беларускі народны банк», ЗАТ «Белсвісбанк», ААТ «Банк Масква-Мінск».

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках