25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ адзначае Дзень Волі з апазіцыяй

24
КДБ адзначае Дзень Волі з апазіцыяй

Дзень Волі 25 сакавіка для дэмакратычных актывістаў пачаўся з візітам супрацоўнікаў міліцыі і КДБ.

Каля 6:30 раніцы міліцыя прыехала на кватэру Сяргея Паўлюкевіча, які адседзеў 10 сутак за ўдзел акцыі 19 снежня. Малады чалавек паспеў адправіць смс-паведамленне: «Прыехала міліцыя. Забірае. Маўляў, ёсьць пытанні». Паведамленне прыйшло ў 6:49 раніцы. На тэлефанаванні зараз Сяргей не адказвае. Сяргей Паўлюкевіч з'яўляецца адміністратарам суполкі «Мы за Вялікую Беларусь» на сайце vkontakte.ru.

Актывіста «Гавары праўду» Леаніда Аўтухова з Гарадка вартуе міліцыя. Машыну з супрацоўнікамі міліцыі насупраць свае хаты ён заўважыў яшчэ 24 сакавіка. Змяняючыся «на варце», некалькі супрацоўнікаў міліцыі на розных машынах чакалі яго ўсю ноч. А 25 сакавіка да яго паабяцаў прыехаць следчы КДБ.

Не ехаць на акцыю ў Менск ці Віцебск Аўтухова ўгаворваў 24 сакавіка і начальнік мясцовага райаддзелу міліцыі, паведамляе «Радыё Свабода».

Крымінальны вышук спрабуе ўвайсці ў кватэру актывіста Алега Ладуцькі. Маці дзверы не адычняе, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

У 8:30 супрацоўнікі крымінальнага вышуку ў Менску спрабавалі трапіць у кватэру, дзе пражывае актывіст Уладзімір Валодзін.

У 8:00 раніцы міліцыя прыйшла за Ганнай Шаруба. Актывістка «Маладога фронту» паведамляе, што некалькі міліцыянтаў спрабавалі ўварвацца ў ейную кватэру. Каб «паразмаўляць». Цяпер яны вартуюць каля пад'езда.

З раніцы крымінальны вышук ломіцца ў дзверы да Франаку Вячоркі. Міліцыянты з самай раніцы дзяжураць каля менскай кватэры Вячоркі. «З 6:30 пад дзвярыма дзяжураць міліцыянты, ламаюцца ў дзверы, патрабуюць пусціць, нібыта ператрус. Адзін міліцыянт трымае нейкае пастанову ў руках». «Ім патрэбны не мой бацька, а менавіта я», - распавёў у прамым эфіры «Еўрарадыё» Франак Вячорка.

У 8:40 затрыманая 13-гадовая Ружана Вячорка, сястра Франака Вячоркі. Аб браце і распытвалі. «Мужчыны, якія прадставіліся крымінальных вышукам, затрымалі маю 13-гадовую сястру Ружану і дапыталі адносна мяне», - распавёў Франак Вячорка ў твітэры.

У 7:15 міліцыянты прыходзілі ў кватэру да бацькоў актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Паўла Юхневіча. Актывіста там не было.

Сацыяльныя сеткі запоўненыя паведамленнямі аб прэвентыўных затрыманнях і спробах уламіцца ў кватэры. Ламіліся і да актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага.

Страх ўлады не спадае.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках