25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскага журналіста вызвалілі

8
Расейскага журналіста вызвалілі

У Беларусі вызвалілі галоўрэда расейскага інфармагенцтва «Свабода».

Як паведамілі РСН беларускія праваабаронцы, якія сустракалі Лашманкіна, дэпартаваць з Беларусі яго не будуць. Журналіст прыняў рашэнне бліжэйшым цягніком ехаць з Воршы ў Менск.

Аляксандра Лашманкіна затрымалі некалькі дзён таму ў цягніку Чалябінск-Брэст адразу пасля ўезду на тэрыторыю Беларусі. Журналіст ехаў асвятляць акцыі пратэсту апазіцыі ў Менску. Галоўнага рэдактара інфармагенцтва затрымалі па падазрэнні ў кантрабандзе наркотыкаў. Як сцвярджалі супрацоўнікі міліцыі, У Лашманкіна было канфіскавана падазронае рэчыва, якім мог быць наркотык амфетамін. Аднак экспертыза ўсталявала, што гэта звычайны анальгін.

Суд Аршанскага раёна прысудзіў журналіста да трох сутак адміністрацыйнага арышту. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Па сцвярджэнні мясцовых міліцыянтаў, Лашманкін пры затрыманні нецэнзурна лаяўся.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках