25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штэфан Фюле: Прыйшоў час эканамічных санкцый

67
Штэфан Фюле: Прыйшоў час эканамічных санкцый

Еўрапейскі Звяз разглядае магчымасць увядзення «кропкавых і разумных эканамічных санкцый» у адносінах рэжыму Лукашэнкі.

Пра гэта, выступаючы 26 сакавіка на «Брусэльскім форуме», заявіў камісар ЕЗ па пытаннях пашырэння Штэфан Фюле, перадае Dow Jones Newswires (пераклад - charter97.org).

Камісар ЕЗ сказаў, што санкцыі (візавыя абмежаванні і замарожванне рахункаў), уведзеныя ў канцы студзеня ў дачыненні да шэрагу беларускіх чыноўнікаў, датычных да рэпрэсій, могуць быць пашыраныя.

«На мой погляд, калі Лукашэнка і ягоны рэжым працягваюць тую ж палітыку, то краіны ЕЗ могуць пайсці далей», сказаў ён.

Некалькі дзён таму ЕЗ пашырыў на 19 прозвішчаў «чорны спіс» беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕЗ. Пры гэтым ЗША, у адказ на фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і наступныя рэпрэсіі ў дачыненні да кандыдатаў у прэзідэнты і дэмакратычных актывістаў, увялі, акрамя візавых, і эканамічныя санкцыі ў дачыненні да беларускіх кампаній.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў журналістам, што Лукашэнку чакае лёс скінутых дыктатараў Паўночнай Афрыкі.

Сікорскі і Фюле зрабілі гэтыя заявы пасля дыскусіі на «Брусэльскім форуме», штогадовым мерапрыемстве, што арганізуецца амерыканскай арганізацыяй «Нямецкі фонд Маршала».

Падчас дыскусіі памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Філіп Гордан заклікаў ЕЗ пашырыць санкцыі ў дачыненні да дыктатарскага рэжыму Беларусі.

«Мы зрабілі гэта. Мы лічым, што тое, што трэба зрабіць, гэта - эканамічныя санкцыі», сказаў ён.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках