25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіста польскай «Газеты выборчай» абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі

68
Журналіста польскай «Газеты выборчай» абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі

У бліжэйшы час у Беларусі могуць арыштаваць карэспандэнта польскай «Газеты Выборчай» Анджэя Пачобута.

У панядзелак днём яго выклікалі ў пракуратуру па Гродзенскай вобласці і прад'явілі пастанову аб узбуджэнні супраць яго крымінальнай справы за публікацыі артыкулаў у газеце і ў ягоным блогу.

Справа ўзбуджаная па артыкуле 368 частка 1 «Абраза прэзідэнта РБ» па матэрыялах расследавання, якое правяло УКДБ па Гродзенскай вобласці.

Як паведаміў Анджэй Пачобут сайту charter97.org, пакуль незразумела, у чым складаецца абраза беларускага дыктатара, у пракуратуры яму пералічылі толькі загалоўкі артыкулаў, дзе нібыта утрымлівацца «абразы і выдумкі на адрас Лукашэнкі». Вытрымкі з пастановы:

«Пачобут А, С. (...) у перыяд 2010-2011 г.г. размясціў у глабальным кампутарным сеціве Інтэрнэт на сайтах www.wyborcza.pl, belaruspartisan.org і poczobut.livejournal.com створаныя ім тэкставыя публікацыі, азагалоўленыя «Час закручваць гайкі», «Лукашэнка знайшоў чарговую мэту», «У Беларусі выбары без выбару», «Кажаце мне бацька», «Так кіруе Лукашэнка», «Лукашэнка: Так, я сфальсіфікаваў выбары», «Свабода па-беларуску. Пакаяўся дык выйшаў?», «Перадвыбарчы папулізм па-беларуску», «Так палохае беларускі КДБ» і адзін тэкст без загалоўка пачынаецца словамі «Дзякуй усім... » і заканчваецца словамі «...можаце выкарыстоўваць», у якіх утрымліваюцца прыкметы публічнай абразы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь...»

Як заявіў Пачобут, ён разумее, што яму пагражае турэмны тэрмін, але ён «нікуды бегчы з краіны не збіраецца».

«Якія ж прычыны стаяць за узбуджэннем справы N11025190007? Як мне падаецца іх некалькі, - заяўляе журналіст. - Па-першае, асабістыя. Ужо вельмі гарачыя пачуцці выклікае мая асоба ў людзей з пагонамі на плячох. Па-другое, міжнародныя. У двухбаковых беларуска-польскіх адносінах Саюз палякаў, дзе я з'яўляюся старшынём Галоўнай Рады, даўно разглядаецца «ўзброенымі халопамі Аляксандра Рыгоравіча» як патэнцыйныя закладнікі. Польшча нам санкцыі? А мы вам палякаў прыдушым! Даходзіла да таго, што ледзь не адкрытым тэкстам такія абяцанні гучалі з дыпламатычных прадстаўніцтваў РБ. І па-трэцяе, інтэрнэтаўскія. Яшчэ 20 снежня на сваёй трыумфальнай прэс-канферэнцыі з нагоды чарговай «элегантнай перамогі» Лукашэнкі, паабяцаў навесці парадак у Інтэрнэце. Аляксандр Рыгоравіч, дарагі ты мой пацярпелы, за свае словы і ўчынкі я гатовы адказваць, што завецца, па ўсёй строгасці. Спадзяюся, што прыйдзе час і па ўсёй строгасці прыйдзецца адказаць за тое што адбываецца ў Беларусі апошнія 16 гадоў і былому прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнку А. Р.».

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках