25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна гатовая ўвесці пошліны на беларускі бензін

9
Украіна гатовая ўвесці пошліны на беларускі бензін

Пастаўкі танных нафтапрадуктаў з Беларусі пагражаюць энергетычнай бяспецы Украіны.

«Імпарт ва Украіну асобных нафтапрадуктаў у 2007-2010 гадах ажыццяўляўся ў такіх аб'ёмах і на такіх умовах, якія маглі нанесці шкоду нацыянальным таваравытворцам і пагражаюць энергетычнай бяспецы краіны, такія папярэднія вынікі спецыяльнага расследавання», - паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» інфармаваная крыніца ва ўрадзе.

«Вынікі расследавання сведчаць аб неабходнасці ўжывання пошлінаў для павышэння энергетычнай бяспекі краіны», - сказаў ён.

Суразмоўца агенцтва адзначыў, што ўзнікненню такой сітуацыі ў значнай меры спрыяла адсутнасць пратэкцыянісцкіх мер з боку дзяржавы па абароне ўнутранага рынку і айчынных вытворцаў нафтапрадуктаў. Пры захаванні існуючых тэндэнцый да канца года Украіна з-за залежнасці ад імпарту можа цалкам страціць магчымасць своечасовага і дзейснага рэагавання на змяненне коштаў на ўнутраным рынку бензіну і дызпаліва, дадала крыніца.

Па ейных словах, ужо ў бліжэйшы час урад і асноўныя ўкраінскія вытворцы нафтапрадуктаў падпішуць мемарандум, што будзе садзейнічаць стабілізацыі сітуацыі на рынку.

Як паведамлялася, у канцы студзеня 2011 г. Украіна пачала спецыяльнае расследаванне адносна імпарту ў краіну асобных відаў нафтапрадуктаў (бензін марак А-76/А-80, А-92, А-95, дызельнага паліва, мазуту, пячнога паліва, звадкаванага газу, бітуму дарожнага, маслаў) па-за залежнасцю ад краіны паходжання. Пры гэтым Мінэнергавугля заявіла аб падтрымцы ініцыятывы па ўвядзенні пошлін на бензіны EUR130/тона, на дызпаліва - EUR80/тона.

Украінскія НПЗ неаднаразова заяўлялі, што атрымліваюць нафту для перапрацоўкі па сусветных коштах, у той час як краіны Мытнага саюза, у прыватнасці, Беларусь, набываюць сыравіну без пошліны, фарміруючы значную долю імпарту нафтапрадуктаў ва Украіне. Мясцовыя заводы лічаць, што пошліны дазволяць павялічыць перапрацоўку нафтавай сыравіны і правесці мадэрнізацыю вытворчасцей.

Буйныя сеткі АЗС, пераважна імпарцёры нафтапрадуктаў, раскрытыкавалі магчымае ўвядзенне пошлін, лічачы, што гэта прывядзе да манапалізацыі рынку украінскімі НПЗ, а таксама да рэзкага росту коштаў нафтапрадуктаў. Сваю занепакоенасць магчымым увядзеннем пошлін у сумесным лісце прэм'ер-міністру Украіны выклалі амбасады Літвы, Румыніі і Польшчы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках