25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі тыран: сябра Кадафі далёка-далёка на поўначы?

36
Беларускі тыран: сябра Кадафі далёка-далёка на поўначы?

У крывавага дыктатара Лівіі застаўся адзін саюзнік, гатовы даць Кадафі тое, што яму патрэбна.

Палкоўнік Муамар Кадафі, балансуючы на мяжы лівійскі дэспат, хутка губляе сяброў. Многія з ягоных ваенных камандзіраў пакінулі яго. Значная частка краіны занятая апазіцыяй. ААН атакуе яго пры дапамозе непасільных санкцый, і нават ягоная любімая ўкраінская медсястра паляцела дадому. Але, здаецца, ёсць яшчэ, па меншай меры, адзін саюзнік, які гатовы даць Кадафі тое, што яму патрэбна, каб вярнуць кантроль - зброю, амуніцыю, магчыма, трохі наймітаў - і гэты саюзнік - Беларусь, таксама вядомая як апошняя сапраўдная дыктатура Еўропы .

Па словах Х'ю Грыфітса, вядомага эксперта па гандлі зброяй, цэлы шквал самалётаў лятаў паміж дзвюма краінамі, пакуль міжнародная супольнасць рыхтавалася ўвесці эмбарга на продаж зброі ў дачыненні Лівіі. Эмбарга, нарэшце, уведзенае ў нядзелю Радай Бяспекі ААН, магчыма, з'явілася занадта позна, каб неяк адбіцца на гэтых пастаўках. Па дадзеных Грыфітса, некалькі пастаўкі з Беларусі праслізнулі ў Лівію, і вельмі верагодна, што гэта была зброя. «Так што да таго часу калі санкцыі ААН былі ўведзеныя, ужо было позна махаць кулакамі», - кажа Грыфітс, які працуе ў Стакгольмскім міжнародным інстытуце даследаванняў свету (Stockholm International Peace Research Institute), незалежным даследчым цэнтры, які шчыльна супрацоўнічае з ААН.

Першы падазроны палёт, па словах Грыфітса, меў месца 15 лютага, у першы дзень масавых беспарадкаў у Лівіі. Іл-76 расейскай вытворчасці вылецеў у гэты дзень з аэрапорта Баранавічы, месцы, дзе захоўваюцца значныя запасы ўзбраенняў, якія дасталіся Беларусі ў спадчыну пасля распаду Савецкага Саюза, і прызямліўся ў Себе, прытулку Кадафі ў паўднёвай частцы Лівійскай пустыні, куды не дастаюць заходнія радарныя сістэмы. Гэта адзін з нешматлікіх аэрапортаў, па-ранейшаму знаходзяцца пад кантролем Кадафі.

За апошнія два тыдні, па словах Грыфітса, лівійскі Falcon 900, любімы самалёт у асабістым флоце сям'і Кадафі, таксама не раз лётаў у Беларусь і назад. Што перавозілася, застаецца загадкай - некаторыя сродкі масавай інфармацыі паведамлялі, што самалёты былі набітыя золатам і брыльянтамі для беларускага лідэра - але асноўны актыў, які зараз патрэбны Кадафі ў абмен, гэта не артылерыя і не ваенныя самалёты. «Усе забяспечвалі яго зброяй гадамі, - заявіў Грыфітс у інтэрв'ю Time ў аўторак, - а вось чаго яму не хапала, дык гэта хлопцаў у форме, якія выкарыстоўвалі б яе».

Паводле апошніх паведамленнях, там сапраўды былі людзі, якія выглядаюць як еўрапейцы, сярод меркавана афрыканскіх наймітаў, якія змагаюцца з супернікамі Кадафі. 25 лютага сведкі гэтых сутыкненняў распавялі CNN, што, па чутках, некаторыя з наймітаў былі беларусамі. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі аспрэчыў гэтыя здагадкі, назваўшы іх «спекуляцыямі», і заявіўшы, што гэта проста частка «інфармацыйнай атакі» на Беларусь. Але заявы аб тым, што Менск падтрымлівае афрыканскіх дыктатараў, працягваюцца сыпацца як з рога багацця.

27 лютага генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што ён «з глыбокай заклапочанасцю» даведаўся, што Беларусь пастаўляла ударныя верталёты сілам Лорэна Гбагбо, прэзідэнта Кот-д'Івуара. Гбагбо абвінавацілі ў падтасоўцы вынікаў выбараў у лістападзе, і з тых часоў ён цвёрда трымаецца за ўладу.

Лукашэнка ведае, што такое гвалт. У снежні ягоная перамога на выбарах таксама была аспрэчаная міжнароднымі назіральнікамі, і дзесяткі тысяч чалавек выйшлі на дэманстрацыю супраць яго на галоўнай плошчы сталіцы краіны Менску, а некаторыя нават паспрабавалі штурмаваць будынак парламента. Сілы правапарадку збілі і арыштавалі сотні чалавек, і на мінулым тыдні Лукашэнка заявіў, што ён «не вагаўся б» у выпадку неабходнасці адправіць вайскоўцаў, калі б гэтыя пратэсты прадстаўлялі «рэальную пагрозу».

ЗША і Еўропа ўвялі новыя санкцыі ў дачыненні да Лукашэнкі ў студзені, спрыяючы таму, каб ён апынуўся ў кампаніі Гбагбо і Кадафі, кажа Аляксандр Класкоўскі, палітычны аналітык з Менску. «Ён цяпер загнаны ў кут, - кажа Класкоўскі, - так што ў яго ёсць дадатковая прычына з сімпатыяй ставіцца да так званых сваіх кроўных братоў, якія апынуліся ў той жа сітуацыі». Гэта ўсё ўжо не нова для Лукашэнкі. Напрыклад, у 2010 годзе ён падаў прытулак аўтакратычнаму прэзідэнту Кіргізіі Курманбеку Бакіеву, які з камфортам жыве ў Беларусі з тых часоў, як яго скінулі падчас масавага паўстання ў красавіку мінулага года.

Але самы моцны інстынкт Лукашэнкі, дадае Класкоўскі, гэта не спачуванне, а самазахаванне. «Ён майстар біць сябе ў грудзі, але ён вельмі добра ведае рысу, за якую нельга пераходзіць. І ён ніколі не займаўся гандлем зброяй, калі сапраўды уступалі ў сілу санкцыі ААН».

Так што любая ваенная падтрымка, якую Беларусь аказвала Лівіі, мяркуючы па ўсім, была блакаваная накладзеным ААН эмбарга, і па іроніі лёсу гэта адбылося ў той жа дзень, калі Кадафі страціў іншы выратавальны трос з Усходняй Еўропы. У нядзелю ягоная ўкраінская медсястра, якая стала вядомай пасля таго, як аб ёй распавялі ў дыпламатычных дэпешах, апублікаваных WikiLeaks, там яна апісвалася як «пажадлівая бландынка», паляцела дадому, але ж да таго клапаціліся аб Кадафі гадамі. Ейная лаяльнасць, аднак, мяркуючы па ўсім, не аслабла. «Тата добры, тата будзе заўсёды», - казала Галіна Калатніцкая аб Кадафі, па словах аднаго з пасажыраў, што ляцеў з ёю разам, перадае агенцтва Reuters. «Кадафі пераможа. Праз паўтара-два месяцы мы вернемся», - дадала яна.

Плёну ў гэтым. Але калі «тата» і ягоныя байцы не змогуць адолець мяцеж, у лівійскага лідэра тым не менш застанецца магчымасць знайсці прытулак у Беларусі. Праўда, яму будзе трошкі халодна разбіваць свой шацёр ўзімку, але магчыма, гэта лепшы варыянт, чым Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.

Сайман Шустэр, «Time» (ЗША)

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках