24 лiстапада 2024, Нядзеля, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Amnesty International: Справы Дашкевіча, Лобава і Ліхавіда сфабрыкаваныя

8
Amnesty International: Справы Дашкевіча, Лобава і Ліхавіда сфабрыкаваныя

Арганізацыя «Міжнародная амністыя» заклікала вызваліць Мікіту Ліхавіда, Зміцера Дашкевіча і Эдуарда Лобава.

Арганізацыя «Міжнародная амністыя» заклікала вызваліць 20-гадовага актывіста руху «За Свабоду» Мікіту Ліхавіда, які 29 сакавіка быў асуджаны да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ва ўдзеле ў масавых беспарадках у Менску 19 снежня 2010 года, перадае БелаПАН.

«Міжнародная амністыя» нагадвае, што 24 сакавіка за «асабліва злоснае хуліганства» былі асуджаныя лідэр «Маладога фронту» (зарэгістраваны ў Чэхіі) Зміцер Дашкевіч (два гады калоніі агульнага рэжыму) і актывіст арганізацыі Эдуард Лобаў (чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму). «Цалкам зразумела, што тры актывісты былі прысуджаныя на падставе сфабрыкаваных абвінавачванняў толькі таму, што яны адважваліся крытыкаваць выбары, якія былі атручаныя парушэннямі», - заявіў дырэктар праграм «МА» ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі Нікола Дакворт.

Пав ягоных словах, Дашкевіч і Лобаў былі затрыманыя напярэдадні 19 снежня, каб яны не змаглі прыняць удзел у дэманстрацыі.

«Гэтыя людзі з'яўляюцца вязнямі сумлення, - падкрэсліў Дакворт. - Яны заключаныя ў турму за мірнае выказванне сваіх поглядаў і павінныя быць неадкладна і безумоўна вызваленыя».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках