25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы пратэстуюць супраць беларускіх «чорных спісаў»

3
Украінцы пратэстуюць супраць беларускіх «чорных спісаў»

Украінскія праваабаронцы пачалі кампанію «За адкрыты ўезд у Беларусь».

Як паведамілі БелаПАН у Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, ідэя кампаніі ўзнікла ў сувязі з частымі выпадкамі выправаджэння грамадзян Украіны і Расеі з Беларусі. Падставай для выправаджэння з'яўляецца тое, што прозвішча чалавека знаходзіцца ў нейкіх спісах «неўязных».

«Любы грамадзянін Украіны, які едзе ў госці да сваякоў ці, напрыклад, да партнёраў па бізнесе ў Беларусь, можа патрапіць у сітуацыю, калі яго проста разварочваюць на мяжы і матывуюць гэта нібыта знаходжаннем у спісах «неўязных». Пры гэтым невядома, хто ўносіць людзей у гэтыя спісы, на якой падставе яны туды трапляюць. Таксама незразумела, як можна абскардзіць такое рашэнне. Грамадзяне Украіны ўжо сутыкаліся з гэтай сітуацыяй», - растлумачыла Марына Цапок, адна з каардынатарак Кіеўскага інфармацыйнага цэнтра камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.

У межах кампаніі грамадзяне Украіны будуць накіроўваць лісты-звароты ў Міністэрства замежных спраў Украіны і амбсасаду Рэспублікі Беларусь ва Ўкраіне.

«Мы заклікалі украінцаў высвятляць, ці існуюць гэтыя спісы і ці не знаходзяцца яны ў гэтых спісах, паколькі праблема можа закрануць любога чалавека: прадпрымальніка, журналіста, грамадзянскага актывіста альбо проста чалавека, у якога ёсць сваякі ў Беларусі», - удакладніла Цапок.

Цапок адзначыла, што кампанія будзе міжнароднай. У яе ўключацца Расея і іншыя краіны СНД, з якімі ўстаноўлены бязвізавы рэжым ўезду ў Беларусь

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках