25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаргінец прапанаваў забараніць апазіцыі выязджаць з краіны

253
Чаргінец прапанаваў забараніць апазіцыі выязджаць з краіны

Натхнёны прыкладам БРСМ, Мікалай Чаргінец піша лісты сусветнай грамадскасці.

Як старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец накіраваў зварот да прадстаўнікоў еўрапейскага садружнасці і еўрапейскай грамадскасці з пратэстам супраць прыняцця спісаў, якія забараняюць ўезд у ЕЗ асобным грамадзянам Беларусі. Сам пісьменнік растлумачыў, што матывам для звароту стала "пачуццё абражанага чалавека, які заўсёды верыў у ідэалы, якія нярэдка агучвалі заходнія палітыкі", паведамляе БЕЛТА.

Мікалай Чаргінец лічыць, што еўрачыноўнікі, абмежаваўшы права на ўезд, праігнаравалі палажэнні шматлікіх міжнародных дакументаў, у тым ліку Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, дзе абвяшчаецца, што кожны чалавек мае права на свабоду думак, сумлення, рэлігіі, а таксама на свабоду перакананняў і свабодны іх выраз. Забарона на ўезд для журналістаў і прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі пісьменнік расцэньвае як спробу пазбавіць іх права на свабоду думкі і выказвання сваіх перакананняў.

На ягоную думку, такія спісы "зневажаюць чалавечую годнасць не толькі тых, чые прозвішчы ў іх уключаныя, але і саміх чыноўнікаў, якія прымаюць гэтыя зневажальныя рашэнні".

"Памылка Еўразвяза ў тым, што ягоныя кіраўнікі паверылі невялікай групе грамадзян Беларусі, якія спрабуюць узяць уладу не з дапамогай свайго таленту, працы, ведаў, актыўнага ўдзелу ў стваральнай працы народа, а шляхам шантажу, паклёпу на грамадства", - падкрэсліў Мікалай Чаргінец, дадаўшы, што менавіта гэтая група грамадзянаў займалася складаннем "чорных" спісаў, уключаючы ў іх "непажаданых" людзей, да якіх яны адчуваюць асабістыя непрыязныя пачуцці і хочуць звесці асабістыя рахункі.

У якасці найбольш дзейснага адказу з беларускага боку на рашэнні ЕЗ пісьменнік прапанаваў скласці аналагічныя спісы нашых грамадзян, якія садзейнічалі еўрачыноўнікам ў выбары кандыдатур, і забараніць ім выезд з Беларусі. "Павінныя ж яны панесці нейкае пакаранне за паклёп у наш адрас і падман чыноўнікаў і парламентарыяў Еўропы!" - адзначыў Мікалай Чаргінец.

Свой зварот ён накіраваў у міжнародныя міждзяржаўныя арганізацыі, у прыватнасці ў Раду Еўропы, Еўрапарламент, Еўрапейскую камісію, ААН, а таксама ў міжнародныя няўрадавыя арганізацыі - медыцынскую гуманітарную арганізацыю "Урачы без межаў", Упаўнаважанаму па правах чалавека Расіі, арганізацыю "Рэпарцёры без межаў" і Міжнародную супольнасць адукацыйных тэхналогій.

Напісаць каментар 253

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках