25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўцы збіраюцца заблакаваць праспект Незалежнасці ў Мінску 14 красавіка

314
Кіроўцы збіраюцца заблакаваць праспект Незалежнасці ў Мінску 14 красавіка

У інтэрнэце і сярод кіроўцаў пашыраецца інфармацыя пра акцыю пратэсту супраць павелічэння цэн на бензін і дызельнае паліва.

Акцыя адбудзецца 14 красавіка ў Мінску і як мінімум дзевяці іншых гарадах краіны і пройдзе ў два этапы, паведамляе "Наша нiва".

Спачатку, а 18-й гадзіне кіроўцы правядуць флэшмоб, заблакаваўшы працу адной з заправак. Аўтааматары будуць запраўляцца на 2–3 л бензіна дробнымі купюрамі.

Такая акцыя ўжо праходзіла падчас кампаніі «Стоп-бензін-1».

Але цяперашняя кампанія вылучаецца новай радыкальнай формай пратэсту.

Кіроўцы збіраюцца ў 19.30 перакрыць цэнтральны праспект кожнага з 10 гарадоў. Напрыклад, у Мінску аўтамабілісты пад’едуць з розных бакоў на плошчу Незалежнасці і з уключанымі аварыйнымі агнямі рушаць у бок Нацыянальнай бібліятэкі з хуткасцю 30 км/г. Будзе перакрытая ўся праезная частка, апроч паласы грамадскага транспарту.

Па словах старшыні аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб’яднання «За аўто» Арцёма Шаркова, акцыя завяршыцца перадачай зварота кіроўцаў кіраўніку дзяржавы.

Чаму абраная дата 14 красавіка, а не, напрыклад, сёння альбо заўтра? Рэч у тым, што 11 сакавіка, пасля першага павышэння кошту бензіну, кіроўцы перадалі зварот са сваімі патрабаваннямі ў «Белнафтахім», Адміністрацыю прэзідэнта і Савет міністраў. Да 11 красавіка ініцыятары зварота чакаюць афіцыйны адказ, а праз тры дні выязжаюць на акцыю пратэсту.

Патрабаванні кіроўцаў:

1. Прыпыніць рост адпускных цэн на паліва;

2. Дамагчыся прадастаўлення канцэрнам «Беннафтахім» калькуляцыі фармавання адпускных цэн на паліва;

3. Дамагчыся праўдзівага тлумачэння ранейшых падаражанняў;

4. Дамагчыся пазбаўлення «Белнафтахім» манапольнага права на рэгуляванне паліўнай сферы ў Беларусі, што прынясе значнае зніжэнне кошту бензіну;

5. Уключыць прадстаўніка грамадскасці ў склад камісіі па паліўна-энергетычным комплексе Палаты Прадстаўнікоў;

6. Стварыць грамадска-кансультатыўную Раду пры Прэзідыуме Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, куды ўключыць прадстаўнікоў грамадскасці, ураду, канцэрна «Белнафтахім», Палаты Прадстаўнікоў, Камітэта дзяржаўнага кантролю і Адміністрацыі прэзідэнта.

Напісаць каментар 314

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках