25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бязмежжа. Адвакат Саннікава пазбаўлены права працаваць

76
Бязмежжа. Адвакат Саннікава пазбаўлены права працаваць

3 сакавіка на пасяджэнні Менскай гарадской калегіі адвакатаў разглядалася прадпісанне Мінюста ў дачыненні адваката Паўла Сапелкі.

Рашэннем прэзідыума Менскай гарадской калегіі адвакатаў Сапелка быў выключаны з ліку яе ўдзельнікаў. Больш займацца адвакацкай дзейнасцю ён не зможа: у адпаведнасці з Законам аб адвакатуры, адвакатская практыка павінная адбывацца толькі ў складзе калегіі.

Павел Сапелка напрацягу шматлікіх гадоў добрасумленна абараняў у судах многіх палітвязняў. Ён удзельнічаў у гучных крымінальных справах, аб якіх ведаюць ва ўсім свеце. Так, напрыклад, менавіта ягоным падабаронным былі Мікалай Аўтуховіч і сябры "Партнёрства". У крымінальных справах па падзеях 19 снежня Павел Сапелка абараняў Андрэя Саннікава, Паўла Севярынца і Зміцера Дашкевіча, паведамляе ПЦ "Вясна".

У інтэрв'ю Радыё Свабода ён заявіў, што ініцыятыва аб ягоным выключэнні зыходзіла ад старшыні КДБ і Мінюста. Павел таксама прызнаў, што рашэнне звязанае з абаронай палітвязняў Андрэя Саннікава і Паўла Севярынца.

"Гэта азначае спыненне маёй працы ў якасці адваката. Мне застаецца толькі папрасіць прабачэння ў маіх кліентаў, што я не змагу скончыць вядзенне іхніх спраў", сказаў Павел Сапелка, каментуючы рашэнне Менскай гарадской калегіі. "Калі гэта рашэнне маіх калегаў, то я не хачу працаваць у складзе такой калегіі. У любым выпадку я застаюся юрыстам".

На пытанне, ці можа ён кагосьці парэкамендаваць у якасці новых адвакатаў палітвязням Саннікаву, Севярынцу і Дашкевічу Павел Сапелка адказаў: "Я не зусім упэўнены, што змагу дапамагчы ім знайсці замену сабе, я не ўпэўнены ў тым, што ў цяперашніх умовах нехта са знаёмых мне адвакатаў будзе гатовы заняцца гэтымі справамі".

Відэаінтэрв'ю адваката Паўла Сапелкі пасля першай сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым. Каментар адваката выклікаў гістэрыку ў Мінюста і КДБ.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках