24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскага праваабаронцу дэпартавалі з Беларусі

9
Украінскага праваабаронцу дэпартавалі з Беларусі

Ноч праваабаронца правёў у камеры і раніцай быў дэпартаваны ва Ўкраіну.

Памочніку прадстаўніка Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, сябру «Фонду Рэгіянальных Ініцыятываў», грамадзяніну Украіны Максіму Кіцюку было адмоўлена ў перасячэнні беларускай мяжы, перадае ПЦ «Вясна».

Інцыдэнт адбыўся 9 сакавіка 2011 г. у 3:20, падчас перасячэння мяжы на цягніку «Кіеў - Менск».

Як паведаміў калега Кіцюка Антон Галабародзька, па словах супрацоўніка Гомельскага памежнага атрада, з якім звязаліся па тэлефоне, адмова быў аргументаваная тым, што Максіму забаронены ўезд у Рэспубліку Беларусь. Па інфармацыі з той жа крыніцы, у 9:10 на цягніку «Санкт-Пецярбург - Кіеў» Максім Кіцюк быў адпраўлены назад ва Украіну.

На дадзены момант атрымалася звязацца з самім Максімам, па ягоных словах з цягніка яго знялі беларускія памежнікі: пры праверцы дакументаў высвятлілася, што ягонае прозвішча лічыцца ў базе дадзеных Памежнай службы з пазнакай «Уезд забаронены». Пасля зняцця з цягніка памежнікі накіравалі запыт у Менск, інфармацыя аб статусе «Уезд забаронены» пацвердзілася.

Ноч Максім правёў у камеры і раніцай на цягніку «Санкт-Пецярбург - Кіеў» быў адпраўлены ва Украіну, да станцыі Гарнастаеўка, са штампам «дэпартаваны» на квітку.

Міжнародная назіральная місія створаная прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый краін прасторы АБСЕ і міжнародных грамадзянскіх сетак і арганізацый. Дзейнічае па даручэнні Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, які аб'ядноўвае прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый краін прасторы АБСЕ і міжнародных грамадзянскіх сетак і арганізацый. Ажыццяўляе маніторынг агульнай сітуацыі з захаваннем фундаментальных правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама пытанняў абароны праваабаронцаў і забеспячэння іх прафесійнай дзейнасці. Падкрэслівае, што правы чалавека з'яўляюцца прадметам прамой і законнай заклапочанасці міжнароднага грамадзянскай супольнасці і заклікае ўлады Беларусі следаваць узятым на сябе міжнародным абавязальніцтвам у сферы правоў чалавека, а дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ, прытрымліваючыся прынцыпаў АБСЕ, - кантраляваць выкананне гэтых абавязацельстваў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках