26 лiстапада 2024, aўторак, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сьледчы міліцыі застрэліўся падчас дзяжурства

56
Сьледчы міліцыі застрэліўся падчас дзяжурства

Падчас дзяжурства 7 сакавіка ў Бярозаўскім РАУС Брэсцкай вобласці з табельнай зброі застрэліўся 23-гадовы міліцыянт.

Пасля заканчэння акадэміі МУС афіцэра накіравалі ў Бярозаўскі РАУС, дзе ён працаваў следчым, перадае «Радыё Свабода».

Былы начальнік Івацэвіцкага РАУС Іван Ладыга кажа, што высвятленнем прычыны самагубства будзе займацца не толькі следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці: служба ўласнай бяспекі УУС правядзе ўнутранае расследаванне.

Прычынай самагубстваў становяцца часцей за ўсё сацыяльна-бытавыя праблемы, а як следства гэтага - і няўдачы на працы:

«Тым не менш, пры паступленні на службу будучыя супрацоўнікі міліцыі праходзяць спецыяльнае тэсціраванне ў псіхолага. Акрамя гэтага, праводзіцца і апытанне на паліграфе. Самагубства міліцыянта расцэньваецца як надзвычайнае здарэнне».

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках