25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Шарамет: Выгада уладаў відавочная

38

Журналіст Павел Шарамет прапанаваў у прамым эфіры "Камерсант FM" свае версіі здарэння, а таксама распавёў, як зараз зменіцца сітуацыя ў Беларусі.

- Вы верыце ў версію тэракту ў менскім метро?

- Так, гэта тэракт, падобна да таго. Вядома, можна разглядаць нейкую тэхнагенную яшчэ катастрофу, таму што гэтая станцыя метро як раз у мінулым годзе там, дзе пераход, была рэканструяваная. Але падобна да тэракту, да выбуху.

- Ну, а тады хто мог быць ягогым арганізатарам?

- Катэгарычна аспрэчваю версію дачынення апазіцыі. Беларуская апазіцыя, цалкам разгромленая, знаходзіцца пад кантролем спецслужбаў. Пасля аналагічнага тэракту ў 2008 годзе практычна ва ўсяго мужчынскага насельніцтва былі ўзятыя адбіткі пальцаў, таму апазіцыя тут не мае ніякай магчымасці. Становішча ў Беларусі вельмі напружанае. Ідуць арышты ўжо на працягу некалькіх месяцаў. Суды, ператрусы кожны дзень ў актывістаў апазіцыі. Ёсць некалькі версій. Першая версія - канфлікт ўнутры беларускіх спецслужбаў. У беларускім КДБ кіруюць цяпер сябры старэйшага сына Лукашэнкі. Яны ў апошні час падвяргаюцца жорсткай крытыцы за скандальныя дзеянні, за ідыятызм. Увогуле, іх вельмі моцна крытыкуюць. З іншага боку, ёсць група былога кіраўніка савета бяспекі Віктара Шэймана, якога абвінавачваюць у выкраданні 10 гадоў таму вядомых беларусаў. Ён вярнуўся да Лукашэнкі. І вось сутыкненне паміж старымі ваўкамі і маладымі магло справакаваць вось такі тэракт, тым больш, у 2008 годзе ўжо казалі аб тым, што спецслужбы маглі справакаваць гэта. І наступны момант, звязаны з сітуацыяй у Беларусі, эканамічны. Сёння было абвешчана, што Масква не спяшаецца выдзяляць $3 млрд у дапамогу Беларусі. На гэтым тыдні еўрапейскія кіраўнікі павінныя былі абмяркоўваць эканамічныя санкцыі супраць Лукашэнкі. У Беларусі два тыдні проста паніка на валютным рынку. Людзі душацца, у літаральным сэнсе, душацца ў абменных пунктах. Вось цяпер пасля тэракту Расея акажа абавязкова дапамогу брацкаму народу. А Еўропа, вядома ж, не будзе ўводзіць цяпер санкцыі. Таму мне здаецца, што выгада уладаў відавочная. Як ні сумна і жудасна гэта б не гучала.

- Павел, ну а як вы лічыце, улада паспрабуе выкарыстаць гэты тэракт, каб яшчэ больш узмацніць сваю барацьбу з апазіцыяй?

- Абсалютна не сумняюся, у тым, што цяпер улады зробяць яшчэ больш жорсткім паліцэйскі рэжым. Нагадаю, што пасля 2008 года ва ўсіх мужчын бралі адбіткі пальцаў. Цяпер іх пачалі браць у жанчын. Я думаю, што цяпер гэты тэракт будзе выкарыстаны для таго, каб літаральна апраўдаць знішчэнне апазіцыі, як самастойнай сілы.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках