25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ужо трое затрыманых прызналіся ў тэракце

100

Следства мае доказамі віны траіх затрыманых па падазрэнні ў дачыненні да тэракту ў Менску, усе яны прызналі сваю віну.

Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў у сераду журналістам у Менску, перадае "Інтэрфакс Захад".

"Сабраныя доказы іхняй віны і дачынення да выбуху ў Менску. Усе трое прызналі сваю віну", - сказаў А. Куляшоў.

Ён паведаміў, што "ўчора ўвечары супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і супрацоўнікамі падраздзялення "Алмаз" былі затрыманыя тры падазраваных асобы, датычныя да выбуху". Па словах міністра, адзін з падазраваных на падставе доказаў, сабраных следствам, мае дачыненне да выбуху, які адбыўся ў ноч з 3 на 4 ліпеня 2008 года ў Менску, і выбухаў у верасні-кастрычніку 2005 года ў Віцебску.

Кіраўнік МУС не ўдакладніў, жыхарамі якіх населеных пунктаў рэспублікі з'яўляюцца затрыманыя, аднак адзначыў: "Гэта грамадзяне Беларусі, жыхары не горада Менска".

А. Куляшоў дадаў, што пры раскрыцці тэракту супрацоўнікі створанага сітуацыйнага штаба выкарыстоўвалі сучасныя тэхналогіі і методыкі, а таксама апошнія дасягненні навукі і тэхнікі.

А. Куляшоў таксама сказаў, што цяпер ідзе збор матэрыялаў і сістэматызацыя доказнай базы ў дачыненні да затрыманых.

Напісаць каментар 100

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках