25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура: Усе распаўсюджвальнікі чутак будуць дапытаныя

69
Генпракуратура: Усе распаўсюджвальнікі чутак будуць дапытаныя

Такім чынам пракуратура мае намер спыняць распаўсюджванне ў грамадстве панікі ў сувязі з тэрактам у мінскім метро.

«Усе заявы і няпэўную інфармацыю, звязаную з ходам крымінальнай справы, мы будзем правяраць следчым шляхам, з адпаведнымі наступствамі», - сказаў намеснік генпракурора Беларусі Андрэй Швед на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Мы будзем выклікаць іх на допыт, некаторыя ўжо дапытаныя, і будзем прымаць працэсуальныя рашэнні», - дадаў ён.

Акрамя таго, Швед заклікаў журналістаў сур'ёзна ставіцца да сітуацыі і перастаць лавіць інфармацыйных «качак». «Я часам чытаю Інтэрнэт і дзіўлюся нахабству і беспрынцыповасці (некаторых інтэрнэт-СМІ - ІФ)». Намеснік генпракурора прывёў у прыклад «качку» з Марынай Шубіч, якая пацярпела пры выбуху ў метро. Дзяўчыну ў 18.25 даставілі ў лякарню, а «людзі маюць нахабства пісаць, што яна да 23 гадзін ляжала пад абломкамі», - з абурэннем канстатаваў Швед.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках