25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За дэфіцыт цукру адкажуць дырэктары крамаў

29
За дэфіцыт цукру адкажуць дырэктары крамаў

Пра гэта заявіў старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

- Дырэктараў 17 крамаў сталіцы, у якіх учора не было цукру на момант праверкі, прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне асартыментнага пераліку, - цытуе Ладуцьку БелТА.

- Дырэктары крамаў горада павінныя былі замовіць невялікія грузавыя машыны, паехаць у Слуцк і вывезці гэты цукар, якога ў краіне 150 тыс. т (запасы на цукровых заводах краіны. - Заўв. БелТА), - звярнуўся Мікалай Ладуцька да начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкама Валянціна Байдака.

- Вялікія дзеячы - каву прадаць імпартную і цукеркі «Рашэн». Цукар у краіне ёсць. А то ім прывязі, пакладзі і яшчэ на паліцу занясі, - абурыўся мэр Менска бяздзейнасцю асобных дырэктараў крамаў і запатрабаваў даць яму сёння ўвечары інфармацыю аб прыцягненні да адказнасці вінаватых.

Па дадзеных Менгарвыканкама, раней за суткі ў сярэднім крамы горада прадавалі да 60 т цукру. На працягу апошняга тыдня штодзённыя аб'ёмы продажаў дасягнулі 240 - 250 т. 12 красавіка ў сталіцы рэалізавана 300 т цукру.

- 13 красавіка ў крамы Менска завезена 700 т цукру. Гэта практычна 12-кратная норма сутачнага спажывання. Такога аб'ёму мы ніколі не засяроджвалі ў крамах. Ёсць класіка арганізацыі гандлю: цукар захоўваецца на складах аптавікоў, але не ў крамах. Але сёння 700 т цукру знаходзяцца ў крамах Менска, - заўважыў старшыня Менгарвыканкама, дадаўшы, што 13 красавіка ў Менск на склады «Белбакалеі» і камунальных прадпрыемстваў горада паступіла яшчэ 800 т цукру і што цукру ў рэспубліцы больш чым дастаткова.

- Цукровыя праблема створаныя на пустым месцы, - канстатаваў мэр Менска.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках