25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новае відэа з камер вонкавага назірання метрапалітэна ў дзень тэракту

264

Рэпарцёры тэлеканала Белсат змаглі знайсці арыгінальныя здымкі камер назірання Менскага метрапалітэна, на якіх бачны меркаваны тэрарыст і момант самога выбуху.

На гэтых кадрах выразна бачны чалавек, які, на думку следчых, здзейсніў тэракт 11 красавіка. Мужчына ў чорнай шапцы нясе ў руках цяжкую сумку вялікіх памераў. Пакінуўшы сумку на станцыі «Кастрычніцкая», мужчына падняўся на пераход да другой лініі Менскага метрапалітэна, дзе хутчэй за ўсё чакаў выбуху. Адразу пасля тэракту мужчына, які пакінуў сумку на «Кастрычніцкай», накіраваўся на станцыю «Купалаўская» да выхаду з метро. Заўважым, што меркаваны тэрарыст зусім не ўзнімае галавы і ўвесь час глядзіць сабе пад ногі.

Некалькі дзён таму Генпракуратура замест арыгінальных відэаздымак прадэманстравала журналістам толькі фотаздымкі нізкага якасці, на якіх паказала храналогію падрыхтоўкі і здзяйснення тэракту ў Менскім метрапалітэне.

Напісаць каментар 264

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках