25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Комсомольская правда»: Мядзведзеў і Канавалаў - адзін і той жа чалавек

33
«Комсомольская правда»: Мядзведзеў і Канавалаў - адзін і той жа чалавек

Адзін з падазраваных у здзяйсненні тэракту ў метро, ​​фота якога апублікавала расейскае выданне Life News, магчыма, зарэгістраваўся ў сацыяльнай сетцы пад чужымі імем і прозвішчам.

Такую версію прыводзіць газета «Комсомольская правда в Белоруссии». Як распавёў газеце сябрук затрыманага, новае прозвішча той абраў «з тэлевізара».

- Яму спадабаўся адзін серыял пра вайскоўцаў. А ён як раз толькі з войска вярнуўся. Але ў яго яшчэ і мянушка ёсць - скарочаная ад гэтага імя. Так яго любілі называць дзяўчыны...

Калі Life News апублікавала дакладныя імёны, то карыстальнік Макс Мядзведзеў - гэта Зміцер Канавалаў.

Нагадаем, 18 красавіка начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі Аляксандр Антановіч заявіў РІА «Новости», што следства не будзе раскрываць імёнаў падазраваных па справе аб тэракце ў менскім метрапалітэне да канца расследавання.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках