25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чарнобыльскі шлях» у Менску забаронены

42
«Чарнобыльскі шлях» у Менску забаронены

Менгарвыканкам забараніў правядзенне 26 красавіка ў Менску шэсця «Чарнобыльскі шлях».

Пра гэта БелаПАН паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі, адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі.

Па ягоных словах, заяўнікаў акцыі 19 красавіка выклікалі ў Менгарвыканкам. «Нам паведамілі, што збор удзельнікаў акцыі на пляцоўцы каля прэзідыума акадэміі навук забаронены. Забароненае таксама шэсьеце да Чарнобыльскай капліцы на вуліцы Карастаянавай. Адміністрацыя Менска матывавала гэта рашэнне законам аб масавых мерапрыемствах, згодна з якім акцыі не могуць праходзіць бліжэй чым за 200 метраў ад уваходаў у метро і адміністрацыйных будынкаў», - сказаў Садоўскі.

Менгарвыканкам прапанаваў правесці толькі мітынг у парку Дружбы народаў з 18 да 20 гадзін.

У Садоўскага такое рашэнне выклікала здзіўленне. «Я ў 2010 годзе быў заяўнікам» «Чарнобыльскага шляху». І тады ніякіх праблем са зборам ля акадэміі навук не ўзнікала», - адзначыў ён. Нагадаем, шэсце ў гадавіну чарнобыльскай трагедыі штогод праходзіць у Менску з 1988 года.

Заяўка на правядзенне шэсця і мітынгу была пададзеная 5 красавіка. Планавалася, што збор удзельнікаў акцыі пройдзе на пляцоўцы каля будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук у 17.45, а ў 18.30 пачнецца шэсце ў бок Чарнобыльскай капліцы на вуліцы Карастаянавай, па заканчэнні шэсця - мітынг.

Як паведаміў Садоўскі, 20 красавіка ў 17 гадзін збярэцца аргкамітэт акцыі, каб «вырашаць пытанне аб яе канчатковым фармаце».

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках