24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сям'і Аляксандра Класкоўскага могуць забраць жытло

35
У сям'і Аляксандра Класкоўскага могуць забраць жытло

З той прычыны, што галоўны наймальнік кватэры ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня.

Летась Аляксандр Класкоўскі як шматдзетны бацька атрымаў магчымасць пабудаваць кватэру па ільготным крэдыце і нават паспеў зрабіць некалькі ўнёскаў. На пачатку студзеня яму мусілі адкрыць крэдытную лінію на суму, якой сям’і не ставала на будаўніцтва. Аднак у ноч на 21 снежня Аляксандра Класкоўскага арыштавалі. «На атрыманне крэдыту нам не хапіла літаральна двух тыдняў», – распавяла «Белсату» жонка зняволенага Наталля.

Пасля арышту мужа жанчына засталася з трыма дзецьмі на руках. Наталля – у дэкрэтным адпачынку, і з усіх прыбыткаў у сям’і толькі 285 тыс. руб. дзяржаўнай дапамогі. Наталля гаворыць, што калі б не сваякі і сябры, не ведае, як яны ўвогуле б існавалі.

Цяпер Наталля шукае паручальнікаў на атрыманне крэдыту – будаўніцтва дому мусіць завяршыцца сёлета ў снежні. Але, як прызналася жанчына, на станоўчае рашэнне банку яна амаль не спадзяецца: «Вядома, я зраблю ўсё, што ад мяне залежыць, аднак у банку мне ўжо намякнулі, што крэдыт я наўрад ці атрымаю».

«Нават калі жонка зможа ўзяць даверанасць ад мужа і знойдзе паручальнікаў, шанец атрымаць крэдыт зусім мізэрны. Бо галоўны наймальнік сядзіць у турме, а сям’я ёсць неплацежаздольнаю», – тлумачыць працаўнік аднаго з менскіх банкаў.

Атрымліваецца, што сям’я Класкоўскіх і далей будзе вымушаная туліцца ў невялічкай двухпакаёўцы бацькоў Аляксандра.

Былы працаўнік міліцыі Аляксандр Класкоўскі абвінавачваецца паводле артыкулу аб масавых беспарадках; таксама яго вінавацяць у абразе прадстаўніка улады (арт. 369 КК) і самавольным прысваенні звання ці ўлады службовай асобы (арт. 382 КК). Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках