25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцера Бандарэнку будуць судзіць 26 красавіка

6
Зміцера Бандарэнку будуць судзіць 26 красавіка

Судовая расправа па палітычных матывах над каардынатарам "Еўрапейскай Беларусі" адбудзецца ў судзе Першамайскага раёна Менска.

Пра гэта charter97.org паведаміла жонка палітвязня Вольга Бандарэнка.

Улады абвінавачваюць Зміцера ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" (арт. 342, ч.1).

Нагадаем, палітык, які з'яўляецца даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, быў арыштаваны ў ноч з 19 на 20 снежня 2010 года пасля правядзення шматтысячнай мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. З таго часу ён знаходзіцца ў турме КДБ. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках