24 лiстапада 2024, Нядзеля, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь не ўпусцілі ўкраінскую праваабаронцу

5
У Беларусь не ўпусцілі ўкраінскую праваабаронцу

У Беларусь не ўпусцілі інфармацыйнага памочніка прадстаўніка Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта па кантролі за сітуацыяй з правамі чалавека Марыну Цапок.

20 красавіка каля чатырох гадзін раніцы Марына Цапок была затрыманая пры перасячэнні ўкраінска-беларускай мяжы. Праваабаронцу знялі з цягніка, які ідзе з Кіева, на беларускай памежзаставе "Церуха". Памочнік аператыўнага дзяжурнага памежнай службы маёр Рабцаў паведаміў, што ёй забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі і яна будзе адпраўленая ва Украіну ранішнім цягніком да бліжэйшай станцыі Чарнігаў.

"З прычыны таго, што раней Марына Цапок працавала ў Беларусі ў складзе Міжнароднай назіральнай місіі і ніколі не здзяйсняла якіх-небудзь правапарушэнняў, яе "няпропуск" можа быць звязаны толькі з яе праваабарончай дзейнасцю і уключэннем у сувязі з гэтым у "спіс неўяздных", - паведамляе прэс-служба місіі.

Марына Цапок ўзначальвае работу Кіеўскага інфармацыйнага цэнтра Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі - структуры, якая стварыла Міжнародную назіральную місію.

"Яна, як і іншыя міжнародныя праваабаронцы - Андрэй Юраў, Максім Кіцюк - трапіла ў "чорны спіс" замежных грамадзянаў, якім забаронены ўезд у Рэспубліку Беларусь", - паведамляе прэс-служба.

Нагадаем, што яшчэ аднаго інфармацыйнага памочніка прадстаўніка Міжнароднай назіральнай місіі з Украіны Максіма Кіцюка таксама затрымалі на ўкраінска-беларускай мяжы: у ноч на 9 сакавіку 2011 яго знялі з цягніка супрацоўнікі памежзаставы, заявіўшы праваабаронцу, што з 4 сакавіка ён лічыцца ў "спісах неўязных".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках