25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаргінец асудзіў блогера Ліпковіча

30
Чаргінец асудзіў блогера Ліпковіча

Прэзідыум пралукашэнкаўскага Саюза пісьменнікаў Беларусі прыняў заяву з нагоды выбуху ў мінскім метро.

Пісьменнікі не толькі асудзілі «бесчалавечны акт», але і падтрымалі «крокі ўлад па абмежаванні дзейнасці некаторых сайтаў у інтэрнэце, якія заклікаюць людзей да гвалтоўных дзеянняў у адносінах да органаў улады і грамадства». СПБ таксама скарыстаўся нагодай тэракту, каб... асудзіць блогера Яўгена Ліпковіча, паведамляе "Наша нiва".

«Саюз пісьменнікаў Беларусі рашуча асуджае дзеянні падобных асоб, так званых апазіцыянераў, як Яўген Ліпковіч, які выкарыстоўвае фашысцкія метады, заклікае да спальвання ў грамадскіх месцах кніг, так або інакш садзейнічае тым адмоўным сілам, чые дзеянні накіраваны супраць народа Беларусі і яго ўлады».

Нагадаем, што блогер Ліпковіч другі год запар паліць кнігі кіраўніка СПБ Мікалая Чаргінца . Ён называе гэтую акцыю "Днём абароны маладой беларускай маральнасці".

«Звяртаемся да ўсіх, хто лічыць сябе апазіцыяй, праявіць цвярозасць і спыніць спрыянне тым сілам унутры краіны і за мяжой, якія выношваюць і ажыццяўляюць планы па парушэнні спакою і парадку ў нашай краіне», — пафасна заклікае прэзідыум.

Ліпковіч у часе свайго перформансу іранізаваў: «Маладая беларуская маральнасць мае патрэбу ў абароне… Не пабіў тэлевізар [з прапагандысцкімі перадачамі], не спаліў Чаргінца — дзень пражыты дарэмна, маральнасць пацярпела». Нагадаем, што набліжаны да Лукашэнкі пісьменнік Чаргінец узначальвае не толькі Саюз пісьменнікаў, але і Беларускую грамадскую раду па маральнасці.

Заяву з асуджэннем блогера Ліпковіча апублікавала на першай паласе вялікім кеглем газета СПБ «Літаратура і мастацтва».

Дарэчы, на старонцы 4 таго ж нумара друкуецца вялікі артыкул «Космас Мікалая Чаргінца». Фота Чаргінца красавалася і на першай паласе мінулага нумара газеты.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках