25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцаў пакаралі за "дробнае хуліганства"

11
Праваабаронцаў пакаралі за "дробнае хуліганства"

Праваабаронца Алег Баршчэўскі прысуджаны да 10 сутак адміністрацыйнага арышту, а ягоная каляжанка Вольга Карач аштрафаваная на 20 базавых велічынь (700 тыс. рублёў).

Такое рашэнне прыняў 20 красавіка суд Фрунзенскага раёна Менска, паведаміў БелаПАН праваабаронца Валянцін Стэфановіч. Па ягоных словах, яны былі прызнаныя вінаватымі ў здзяйсненні дробнага хуліганства.

У дадзены момант працягваюцца працэсы яшчэ над двума затрыманымі напярэдадні ў Менску праваабаронцамі - Паўлам Левінавым і Паўлам Станеўскім.

Як раней паведамляў БелаПАН, раніцай 19 красавіка ў кватэру дачкі праваабаронцы Валера Шчукіна ў Менску, дзе ён разам з сябрамі і сваякамі адзначаў свой дзень нараджэння, прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Праверыўшы дакументы ў прысутных, яны сышлі, але пасля вярнуліся, заявіўшы, што правядуць ператрус. Па словах міліцыянтаў, ператрус быў звязаны з расследаваннем крымінальнай справы аб тэракце ў менскім метро 11 красавіка 2011. У РУУС Фрунзенскага раёна Менска былі дастаўленыя 18 чалавек. Іх усіх апыталі, у некаторых узялі адбіткі пальцаў, у прыватнасці ў Ларысы Шукайла з Магілёва. "У нас цікавіліся, з якой мэтай мы прыехалі ў Менск, дзе ночылі, па якой нагодзе сабраліся. Думаю, затрыманне адбылося ў святле апошніх сумных падзей у метро. Міліцыя паказвае, што праца вядзецца", - паведаміў актывіст кампаніі "Наш дом" Андрэй Аксёнаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках