25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі забаранілі чарнобыльскі мінтынг

20
У Гомелі забаранілі чарнобыльскі мінтынг

Гомельскі гарвыканкам не дазволіў грамадзкім актывістам Уладзімеру Кацору, Васілю Палякову й Уладзімеру Сякерку правесьці 26 красавіка ў абласным цэнтры мітынг з нагоды 25-х угодкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

У адмове, дасланай на адрас актывістаў, намесьніца старшыні Гомельскага гарвыканкаму па ідэалёгіі Алена Клічкоўская спаслалася на невыкананьне заяўнікамі п.2 рашэньня выканкаму № 299. Актывісты, маўляў, павінны былі заключыць дамовы зь міліцыяй, мэдычнай установай і спэцаўтапрадпрыемствам на абслугоўваньне мітынгу, паведамляе Радыё Свабода.

Гарвыканкам ужо шэсьць гадоў не дазваляе гараджанам ладзіць масавыя мерапрыемствы, нават калі іх замаўляюць у адмыслова вызначаным месцы — пляцоўцы ля ДК глухіх «Віпра». Выключэньнем ня стала нават трагічная чарнобыльская дата.

Уладзімер Кацора: «Улады баяцца, што сумны чарнобыльскі юбілей можа вывесьці людзей на мітынг, і яны ўголас скажуць і пра радыяцыйную небясьпеку, і пра так званую рэабілітацыю заражаных зямель, і пра ўзьніклыя эканамічныя праблемы, і, вядома, пра сваё стаўленьне да будаўніцтва беларускай атамнай станцыі. Акурат голасу народу й баяцца чыноўнікі, спасылаючыся на сваё ж рашэньне пра нейкую дадатковую плату гарадзкім службам за абслугоўваньне мітынгу».

Тым часам у горадзе прадстаўнікі грамадзкай ініцыятывы «Гомельскі дэмакратычны форум» распаўсюдзілі ўлёткі з нагоды 25-х угодкаў чарнобыльскай трагедыі: «Праўду пра Чарнобыль па-ранейшаму хаваюць».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках