25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Чапаць зямлю, забруджаную радыяцыяй, нельга

10
Эксперт: Чапаць зямлю, забруджаную радыяцыяй, нельга

Вяртанне ў гаспадарчы абарот зямель, забруджаных радыёнуклідамі ў выніку аварыі на ЧАЭС, не можа не выклікаць заклапочанасці.

Такое меркаванне выказаў БелаПАН кандыдат тэхнічных навук, актывіст грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" гамяльчанін Юрый Варонежцаў у каментары з нагоды 25-годдзя чарнобыльскай катастрофы.

У 1989-1991 гадах Варонежцаў быў адказным сакратаром камісіі Вярхоўнага Савета СССР па разглядзе прычын аварыі на Чарнобыльскай АЭС і адзнацы дзеянняў службовых асоб у пасляаварыйны перыяд.

Гаворка ідзе пра 16,5 тысячы квадратных кіламетраў зямель з 46,5 тысячы, найбольш забруджаных радыёнуклідамі і выведзеных з абароту ў 1986 годзе, адразу ж пасля аварыі, растлумачыў Варонежцаў.

Па ягоных словах, у 1990-1991 гадах для распрацоўкі канцэпцыі бяспечнага пражывання на постчарнобыльскіх тэрыторыях прыцягваліся лепшыя навукоўцы свету. Яны ў адзін голас заяўлялі: пацярпелыя рэгіёны можна развіваць, але чапаць зямлю, забруджаную радыяцыяй, нельга. "Гэтая зямля ўяўляе небяспеку на доўгія гады, яе нельга араць, каб не падымаць у паветра гарачыя часціцы і не губіць здароўе людзей", - падкрэсліў вучоны.

У сувязі з гэтым Варонежцаў лічыць "неразумным і не непадкантрольным" накіраванне дзяржаўных сродкаў на вяртанне ў абарот зямель, найбольш пацярпелых ад аварыі.

Навуковец таксама выказаў занепакоенасць лёсам ліквідатараў чарнобыльскай катастрофы. Беларускія ліквідатары, падкрэсліў ён, абураныя адсутнасцю дзяржаўных ільгот, тады як у суседніх краінах - Украіне і Расеі - яны засталіся. "Там дзяржава працягвае выплачваць льготы - хай невялікія, але дазваляючыя жыць", - сказаў Варонежцаў.

Ён выказаў шкадаванне з нагоды таго, што чарговая, пятая па ліку, дзяржпраграма па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 года не прадугледжвае аднаўленне ільгот ліквідатарам аварыі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках