25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыплылі. «РРБ-Банк» выдае па картках па 1 даляры на дзень

22
Прыплылі. «РРБ-Банк» выдае па картках па 1 даляры на дзень

«РРБ-Банк» абмежаваў выдачу наяўных сродкаў па сваім картках за мяжой пяццю тысячамі беларускіх рублёў у эквіваленце.

Па афіцыйным курсе гэта складае 1,64 даляра і 1,13 еўра нагадвае БелаПАН.

«З 26 красавіка 2011 года ўсталёўваецца дзённы ліміт выдачы наяўных грашовых сродкаў у эквіваленце 5000 беларускіх рублёў, а таксама дзённы ліміт безнаяўнай аплаты тавараў і паслуг у эквіваленце 5000 беларускіх рублёў за межамі Рэспублікі Беларусь», - гаворыцца ў паведамленні банка.

Абмежаванняў па аперацыях з карткамі да рахункаў у далярах ЗША і еўра няма.

У сувязі з валютным крызісам банкі ўсталявалі розныя абмежаванні на аперацыі за мяжой з пластыкавымі карткамі, намінаваныя ў беларускіх рублях (дзённыя ліміты, павелічэнне камісіі).

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках