25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску АМАП не даў правесці антыядзернай пікет

7
У Віцебску АМАП не даў правесці антыядзернай пікет

Віцебскі апазіцыянер выйшаў на вуліцу Леніна з плакатам, дзе было напісана «Людзі, памятайце пра Чырнобыль і думайце пра лёс сваіх дзяцей. Будаўніцтва АЭС у Беларусі - вар'яцтва».

Але яшчэ да таго, як ён разгарнуў плакат, да яго падышлі два «амапаўца». Барыс Хамайда распавёў «Праваабарончай хроніцы», што меркаваў прастаяць з плакатам ў цэнтры Віцебску некалькі гадзін, але не атрымалася:

- Гэтыя амапаўцы адразу звярнуліся да мяне з дзіўным папярэджаннем: «Барыс Ханонавіч, сыходзіце, у вас сёння выходны дзень!» Які выходны? Я да «блакітага дома» выходжу амаль штодня... Тады яны кажуць: «Мы вас затрымаем». Пытаюся: «За што гэта? Я ж проста так стаю, нічога не раблю!» Яны сышлі, я узяў плакат, а хвілін праз 20 тыя хлопцы з'явіліся зноў. Зноў папярэджваюць, што цяпер выклічуць машыну... Рабіць няма чаго: я згарнуў плакат. Амапаўцы кажуць: «Заўтра стойце тут з чым хочаце, а на сёння ў нас загад - каб ніякіх «чарнобыльскіх» акцый не было.

Ні адной акцыі да 25-й гадавіны аварыі ў Чарнобылі на Віцебшчыне ў гэтым годзе не дазволілі, хаця адпаведныя заявы падавалі мясцовыя актывісты і ў Полацку, і ў Наваполацку, і ў Воршы, і ў Віцебску.

Тым не менш, удзельнікі ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка традыцыйна збяруцца на малебен каля крыжа на Успенскай горцы ў Віцебску. А прадстаўнікі апазіцыйных партый і рухаў прымуць зварот да ўрадаў Расеі і Беларусі з нагоды недапушчальнасці будаўніцтва новай АЭС у Астраўцы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках