25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выказванні Лукашэнкі "беспрэцэдэнтна некарэктныя"

68
Выказванні Лукашэнкі "беспрэцэдэнтна некарэктныя"

У Міністэрстве замежных справаў Украіны абураныя выказваннямі Аляксандра Лукашэнкі аб кіраўніцтве Украіны, называюць іх "беспрэцэдэнтна некарэктнымі".

"Аварыя на Чарнобыльскай АЭС з'яўляецца трагедыяй, якая аб'ядноўвае тры суседніх і дружалюбных народа - украінцаў, беларусаў і расейцаў, і памяць аб ахвярах радыяцыйнай катастрофы павінная быць кансалідуючым звяном для нашых краін. Менавіта з гэтых меркаванняў зыходзіў прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, запрашаючы сваіх калегаў - прэзідэнтаў Расеі і Беларусі - разам ушанаваць памяць загінклых у выніку выбуху на ЧАЭС менавіта ў той дзень, калі здарылася самая вялікая тэхнагенная катастрофа ў гісторыі чалавецтва", - сказана ў каментары дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны, тэкстам якога валодае агенцтва "Інтэрфакс-Украіна".

У ведамстве запэўніваюць, што ў гэтым мерапрыемстве "не было і не магло быць" ніякай палітыкі.

"У гэты дзень любыя сваркі і ўзаемныя прэтэнзіі тоесныя танцам на касцях. Тым больш, абурэнне выклікаюць беспрэцэдэнтна некарэктныя каментары Аляксандра Лукашэнкі", - адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве.

У МЗС падкрэслілі, што асабістыя крыўды непрымальныя ў зносінах паміж людзьмі, асабліва, калі абразлівыя выказванні адрасуюцца дзяржаўным дзеячам, якія прадстаўляюць суверэнныя краіны і цэлыя аб'яднання краін.

"На жаль, падыходы афіцыйнага Менска да адносінаў з ЕЗ, са многімі іншымі ўдзельнікамі міжнароднай супольнасці ў апошнія месяцы ўсё менш адказваюць нормам міжнародных зносінаў", - сказана ў каментары.

Украінская дзяржава і ўкраінскі народ, запэўніваюць у МЗС, непахісныя ў сваім дружалюбным стаўленні да беларускага народу.

"Спадзяемся, кіраўніцтву Беларусі хопіць адказнасці перад сваімі грамадзянамі вярнуцца да канструктыўнай палітыцы супрацоўніцтва і з Украінай, і з ЕЗ, якія жадаюць бачыць Рэспубліку Беларусь квітнеючай, дэмакратычнай і паспяховай", - заключылі ў МЗС Украіны.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках