25 лiстапада 2024, панядзелак, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінінфарм патрабуе закрыць «Нашу нiву» і «Народную волю»

59
Мінінфарм патрабуе закрыць «Нашу нiву» і «Народную волю»

Міністэрствам інфармацыі 25 красавіка пададзеныя іскавыя заявы ў Вышэйшы гаспадарчы суд аб спыненні выпуску газет «Наша нiва» і «Народная воля».

Дадзенае рашэнне прынятае ў адпаведнасці з падпунктам 2.2. пункта 2 арт.51 закона Беларусі «Аб сродках масавай інфармацыі» ў сувязі з вынясеннем рэдакцыям названых выданняў на працягу года двух і больш пісьмовых папярэджанняў, паведамілі БелТА ў Міністэрстве інфармацыі.

Папярэджанні незалежным газетам выносіліся за артыкулы аб выбуху ў менскім метро 11 красавіка і за матэрыялы аб падзеях 19 снежня 2010 года ў Менску, калі была жорстка разагнаная мірная дэманстрацыя супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і адбыліся масавыя рэпрэсіі.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках