25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Івашкевіч: Лукашэнка баіцца толькі эканамічных санкцый

23
Віктар Івашкевіч: Лукашэнка баіцца толькі эканамічных санкцый

Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Віктар Івашкевіч пракаментаваў прысуд Зміцеру Бандарэнку, якога асудзілі сёння на два гады калоніі агульнага рэжыму.

«Гэта значыць, што махавік рэпрэсій круціцца далей. Улады паводзяць сябе адпаведна апошнім выказванням грамадзяніна Лукашэнкі. Калі ён абзываецца на еўрапейскіх палітыкаў, то чаго яму цырымоніцца са сваімі грамадзянамі? Я думаю, што тыя еўрапейскія палітыкі, якім Лукашэнка ўчора даў сваю ацэнку, павінныя неяк больш дакладна фармуляваць сваю пазіцыю ў дачыненні да працягу рэпрэсій у Беларусі. Калі яны думаюць, што дыпламатычнымі недагаворкамі і намёкамі, яны неяк могуць паўплываць на пазіцыю Лукашэнкі, то ён дэманструе, што можа рэагаваць і баіцца толькі эканамічных санкцый. А ўсе размовы не маюць сэнсу», - сказаў Івашкевіч у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках