25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады пагадзіліся на перамовы з КАМАЗам

13
Беларускія ўлады пагадзіліся на перамовы з КАМАЗам

Беларусь стварае міжведамасную працоўную групу, якая зоймецца падрыхтоўкай прапановаў па стварэнні расейска-беларускага холдынгу "Расбелаўта" (МАЗ-КАМАЗ).

Адпаведнае распараджэнне беларускага прэм'ера № 53р было падпісанае 25 красавіка 2011 года.

Але перамовы не абяцаюць быць лёгкімі з-за кардынальна рознага ўяўлення бакамі будучыні аб'яднанай кампаніі.

"Атрымліваецца пакуль не вельмі", - прызнаў сёння амбасадар РФ у Менску А. Сурыкаў. - "У першую чаргу, пабойваюцца беларускія партнёры. Баяцца, што купім і забярэм. У расейскага бізнесу таксама ёсць асцярогі: ўвойдзем, заплацім, а яны ўвядуць "залатую" акцыю".

Праблема не толькі ў асцярогах. Расейскі бок прапануе аб'яднаць МАЗ з КАМАЗам ў адну кампанію, у якой беларускаму боку будзе належаць 25% акцый. Беларускі бок бачыць магчымым аб'яднанне на ўмовах холдынгу, якіх бакі будуць валодаць на парытэтных пачатках (50 на 50).

Аднак расейскі бізнэс ужо вынес суровы ўрок з удзелу ў праектах з Беларуссю на парытэтных асновах (Белтрансгаз - добры таму прыклад) і не хоча яшчэ раз наступаць на інтэграцыйныя граблі. Бо варта толькі пагадзіцца на парытэтныя ўмовы, як беларускі бок запатрабуе ў дадатак перавесці ў Менск цэнтральны офіс і кіраўніцтва холдынгу, а таксама прызначыць У. Сямашку старшынём савета дырэктараў. Пры гэтым дадатковыя патрабаванні будуць аргументаваныя вельмі проста - бо МАЗ круцейшы за КАМАЗ, піша АФН.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках